Ідэолагі разам з прадстаўнікамі СМІ пройдуць стажыроўку “на мэтавых пляцоўках”

2012 2012-12-17T12:58:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ideolag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце магілёўскага аблвыканкама з’явілася інфармацыя, што на працягу двух дзён, 18 і 19 снежня, у вобласці пройдзе семінар “Рэалізацыя патэнцыяла чалавека – умовы развіцця беларускага грамадства: вопыт і задачы ідэалагічнай працы, асаблівасці дзейнасці СМІ”. 

З публікацыі вынікае, што ідэолагі розных калібраў, разам з прадстаўнікамі СМІ, пройдуць “стажыроўку на мэтавых пляцоўках” у Магілёве, Бабруйску, Бялыніцкім, Шклоўскім, Асіповіцкім, Слаўгарадскім, Крычаўскім і Клімавіцкім раёнах.

Паведамляецца, што ў семінары возьме ўдзел больш за 100 чалавек. Яны будуць дзяліцца вопытам ідэалагічнай працы, у тым ліку з моладдзю. Таксама ўдзельнікі абмяркуюць уплыў СМІ на “фармаванне патрыятычнай свядомасці і каштоўнасных арыентацый насельніцтва, узаемадзеянне царквы і органаў дзяржаўнага кіравання, падвядуць вынікі маніторынга стану інфармацыйна-тлумачальнай работы і маральна-псіхалагічнага клімата на прадпрыемствах”.

Якія канкрэтна гэта будуць “пляцоўкі” і чым абумоўлены такі масавы аб’езд, пакуль невядома. Але звычайна падобныя “ідэалагічныя паходы” ладзяцца перад выбарамі, падчас эканамічных крызісаў і гэтак далей. Напрыклад, пасля дэвальвацыі ў 2011 годзе, бабруйскія ідэолагі актыўна сустракаліся з навучэнцамі і студэнтамі, размаўлялі з імі пра шкоду сацыяльных сетак у інтэрнэце, пра апазіцыю.

Бабруйскі журналіст і карэспандэнт “Белгазеты” Дзмітрый Растаеў мяркуе, што гэты семінар можа быць звязаны з ростам незадаволенасці ў грамадстве.

- Звычайна перад святамі кшталту Новага года напружанне ў грамадстве спадае, але зараз сітуацыя мне нагадвае канец 2010 года, калі незадаволенасць толькі расце. Якасць жыцця пагаршаецца, не толькі ў матэрыяльным, але і духоўным плане. Людзі бачаць дысананс паміж рэальнасцю і “карцінкай”, якую паказваюць ідэалагічныя СМІ. Дадаем сюды прыгонныя законы, заявы чыноўнікаў кшталту Тозіка, і, вобразна кажучы, “пара пачынае падымаць накрыўку”. Але на справе гэтым СМІ ўжо не патрэбныя ніякія семінары, яны дастаткова паслухмяныя, гэта “дошка аб’яў + рупар палітрука”. Яны такі ж анахранізм, як і беларускі ідэалагічны апарат. У Еўропе ўжо такога не знойдзеш, каб дарослыя людзі займаліся пытаннямі, якія выдатна самарэгулююцца, як тая ж царква. І гэты гіганцкі штат зараз будзе спрабаваць зноў накрыць гэтай “накрыўкай” людзей, то бок, фактычна змагацца з законам фізікі, - мяркуе журналіст.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international