Падрыхтаваны агляд "Становішча праваабаронцаў у Рэспубліцы Беларусь у перыяд з 19 кастрычніка па 19 лістапада 2012 года"

2012 2012-12-17T11:53:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sadaphulii_logo-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сярод найбольш значных парушэнняў Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі называе ціск падатковых органаў, адміністрацыйны пераслед, ліквідацыю праваабарончай арганізацыі «Платформа» і канфіскацыю офіса ПЦ "Вясна".

Місія лічыць адсочванне становішча праваабаронцаў адной з сваіх прыярытэтных задач, бо спыненне або паслабленне працы менавіта праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый стварае ўмовы для далейшага ціску ўладаў на актывістаў, апазіцыйных палітыкаў, іншыя грамадзянскія арганізацыі і групы.

Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі - гэта кааліцыя больш за 50 няўрадавых арганізацый і груп з краін АБСЕ, створаная як адказ на пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека і становішчам праваабаронцаў пасля 19 снежня 2010 года.

Такім чынам, у перыяд з 19 кастрычніка па 19 лістапада 2012 місія вызначыла найбольш значныя факты парушэння правоў і магчымасцяў для дзейнасці праваабаронцаў. А менавіта - ціск на праваабаронцаў праз падатковыя прэтэнзіі (Алег Воўчак, Леанід Судаленка, Таццяна Равяка), ціск на праваабаронцаў праз адміністратыўны пераслед (Раман Кісляк - прымусовая дактыласкапія, Павел Левінаў - штраф за пераход дарогі ў неналежным месцы каля будынка Віцебскага КДБ, дзе напярэдадні адбыўся выбух), ліквідацыя праваабарончай арганізацыі «Платформа», адмова ва ўездзе праваабаронцам з іншых краін (Хезер МакГіл, прадстаўнік Міжнароднай Амністыі), пагаршэння ўмоў утрымання Алеся Бяляцкага - абмежаванне на перадачы, канфіскацыя офіса ПЦ "Вясна".

Больш падрабязна з аглядам можна азнаёміцца ​​па спасылцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international