14 лютага а 18 гадзіне на Плошчы Свабоды у Менску распачнецца моладзевая акцыя пад лозунгам “Любові! Свабоды! Пераменаў!”, прымеркаваная да Дня Сьвятога Валянціна

2007 2007-02-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” маюць намер правесьці акцыю нягледзячы на тое, што гарадзкія ўлады не далі на яе афіцыйнага дазволу. Яны падрыхтавалі сьвечкі, бенгальскія агні, а таксама “валянцінкі”, якія будуць раздаваць мінакам. Касьцюмаванае шэсьце мае прайсьці ад плошчы Свабоды спачатку да францускай амбасады, а потым да амбасадаў Польшчы, Нямеччыны і ЗША. Маладафронтаўцы, убраныя ў нацыянальныя колеры Беларусі і іншых эўрапейскіх дзяржаваў плауюць зладзіць на Плошчы Свабоды тэатралізаваную пастаноўку ўвядзеньня Беларусі ў кола еўрапейскіх народаў. Таксама запланавана шмат цікавых конкурсаў.

У выпадку, калі рэжым паспрабуе сарваць акцыю і плошча будзе заблакаваная міліцыяй, Малады Фронт заклікае ўсіх удзельнікаў зьбірацца каля касьцёла Сьвятой Марыі, што знаходзіцца насупраць гарадзкой ратушы.

Нагадаем таксама, што ў 17:00 у касьцёле Сьвятой Марыі замоўлена сьвятая імша з малітваю за хрысьціянскую любоў і Божае дабраславеньне Беларусі.

14 лютага сьвяточныя акцыі пройдуць таксама ў дзесяці іншых гарадах Беларусі.

Тыя ж, хто 14 лютага па нейкіх прычынах ня змогуць паўдзельнічаць у адзначэньні Дня Любові, будуць мець магчымасьць сачыць за падзеямі у рэалным часе на афіцыйным сайце Маладога фронту – www.mfront.net.

Малады Фронт зьвяртаецца да прадстаўнікоў усіх демакратычных партыяў і арганізацыяў з заклікам падтрымаць акцыю ў Дзень Сьвятога Валянціна й прыйсьці 14 лютага а 18 гадзіне на Плошчу Свабоды ў Менску, каб разам заявіць рэжыму Лукашенкі і ўсяму грамадзтву, што МЫ ЛЮБІМ БЕЛАРУСЬ! МЫ ЛЮБІМ ЕЎРОПУ!

БЕЛАРУСЬ - У ЕЎРОПУ!

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international