Статкевіча ўганаравалі прэміяй Вілі Брандта

2012 2012-12-17T08:25:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міколу Статкевічу прысуджаная Міжнародная прэмія імя Вілі Брандта «За асаблівую палітычную мужнасьць». Пра гэта паведаміў сайт палітвязьня. 


Прэмія ўсталяваная Сацыял-дэмакратычнай партыяй Нямеччыны за ўнёсак у справу ўзаемапаразуменьня і міру паміж народамі. Яна складаецца з двух частак. Галоўную атрымае нарвескі прэм’ер-міністар Столтэнберг. Мікалай Статкевіч уганараваны прэміяй «За асаблівую палітычную мужнасьць». Прэмія будзе ўручацца ў гэтым годзе ў другі раз.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны за падзеі 19 сьнежня 2010 году на 6 гадоў зьняволеньня. Як злосны парушальнік рэжыму амаль год таму пераведзены ў «крытую» магілёўскую турму. Палітвязьню дазволенае адно кароткае спатканьне са сваякамі на год, якое сёлета ўжо было выкарыстана

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international