Пасля асабістага дагляду ў аэрапорце Мінск-2 праваабаронцу Андрэя Бандарэнку адпусцілі

2012 2012-12-17T08:09:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adrej-bandarenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Бандарэнка, дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы “Платформа”. Фота: svaboda.org

Андрэй Бандарэнка, дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы “Платформа”. Фота: svaboda.org

16 снежня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск-2, пры праходжанні пашпартнага кантролю, быў затрыманы дырэктар ІАУ «Платформа» Андрэй Бандарэнка.
Ён вяртаўся з Варшавы дадому, калі  пры праходжанні пашпартнага кантролю, супрацоўніца мытнай службы, стэлефанаваўшыся з кімсьці і забрала ягоны пашпарт з сабой.

Яе паведамляе сайт «Платформы», хвілін праз 20 да Андрэя Бандарэнка падышлі два старэйшых лейтэнанты мытнай службы Казаковіч Гардзей і Грышкевіч Арцём, якія паведамілі Бандарэнку, што ў дачыненні да яго неабходна правесці дадатковыя мерапрыемствы.Затым яны правялі дагляд ручной паклажы і асабістых рэчаў Андрэя.  Дагляд праводзіўся асабіста начальнікам змены мытнага кантролю. Даведацца прозвішча дадзенага службовай асобы не ўдалося, бо ён катэгарычна адмовіўся прадставіцца, аднак Андрэй Бандарэнка паспеў прадыктаваць нумар бэйдж дадзенага супрацоўніка мытнага кантролю - № 05-0350.
Як патлумачыў начальнік змены мытнага кантролю, у дачыненні да Андрэя Бандарэнкі праводзіўся выбарачны мытны кантроль. Здзіўляе тое, што «выбарачнаму» мытнаму кантролю, ператрусах, дагляду і затрыманнях Андрэй Бандарэнка падвяргаецца досыць часта.

У 16.15 асабісты дагляд Андрэя Бандарэнка завяршыўся. Пры правядзенні надгляду прысутнічалі панятыя і медык. Быў складзены пратакол асабістага дагляду і ў 17.00 Андрэй Бандарэнка адпушчаны супрацоўнікамі мытнай службы Нацыянальнага аэрапорта Мінск-2.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international