Пікет у Бабруйску на 19 снежня забаронены (дакумент)

2012 2012-12-16T12:35:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buzinaeu_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Бузінаеў

Віктар Бузінаеў

Лідэр бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў атрымаў адказ з гарвыканкама, за подпісам намесніка старшыні Аляксандра Маркачова. Актывісту адмовілі ў правядзенні пікета 19 снежня пад лозунгам “Скралі выбары, каб распрадаць краіну” на стадыёне спарткомплекса “Славянка”. 

Прычына адмовы пазначана наступная: “не ўказаны від масавага мерапрыемства, маршрут руху, грамадзянства арганізатара мерапрыемства”.

“Ваша заява аб правядзенні масавага мерапрыемства “у форме (выглядзе) пікета” не адпавядае артыкулу 2 Закона, адсутнічае вызначэнне “пікет”, што не дазваляе дакладна вытлумачыць від масавага мерапрыемства, заяўленага вамі”. Таксама чыноўнік указвае на тое, што заяўнікі не ўказалі меры па забеспячэнню грамадскага парадку, медыцынскага абслугоўвання і прыборкі тэрыторыі.

Намеснік старшыні гарвыканкама сцвярджае, што акрамя пералічанага быў парушаны артыкул 8 Закона, згодна з якім арганізатары не маюць права абвяшчаць месца, час і дату правядзення мерапрыемства ў СМІ, да атрымання дазволу на яго правядзенне.

Віктар Бузінаеў называе гэты адказ “стандартным”.

-Яны проста змяняюць даты, а адказы застаюцца старымі. Заява і дадатак да яго былі аформленыя па тым законе, які яны самі і прыдумалі. Відаць, у чыноўнікаў проста скончылася фантазія прыдумаць нешта новае.

Другі заяўнік – Мацвей Хатары, пакуль не мае на руках адказ.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international