Умовы ўтрыманьня Мікалая Статкевіча не палепшылі

2012 2012-12-16T08:49:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

14 сьнежня Мікалая Статкевіча ў магілёўскай турме наведаў адвакат.

Напярэдадні жонка палітвязьня Марына Адамовіч атрымала зьвесткі, што ў турме Статкевіча могуць перавесьці са строгага рэжыму ўтрыманьня на звычайны. Ці гэта адбылося?

Марына Адамовіч: «Яшчэ не было паседжаньня гэтай камісіі, ад якой залежыць зьмена рэжыму ўтрыманьня. Чакаецца, што зьбяруцца зусім прыканцы месяца. Калі такая зьмена адбудзецца, гэта плюс адна перадача, адна бандэроль і адно кароткае спатканьне. Вось і ўсё, а самі ўмовы б і не зьмяніліся. Але для нас і гэта важна, зразумейце. Але пакуль — рана. Сам ён па-ранейшаму бадзёры, у нармальным настроі, быццам у яго нічога не зьмянілася. Сядзіць у той жа камэры з тым жа суседам».

Мікалай Статкевіч — адзіны з былых кандыдатаў на прэзыдэнта падчас выбарчай кампаніі 2010 году, якога ўлады працягваюць трымаць за кратамі. Ён асуджаны за Плошчу на 6 гадоў зьняволеньня. Статкевіч адмовіўся падпісаць прашэньне аб памілаваньні, паколькі ня лічыць сябе вінаватым. Год таму палітвязьня перавялі з шклоўскай калёніі ў магілёўскую крытую турму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international