Салігорскія ўлады забаранілі правядзенне пікета 19 снежня

2012 2012-12-14T15:04:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі райвыканкам не даў дазволу на правядзенне пікета, прымеркаванага да падзеяў, якія адбываліся падчас выбараў 2010 году.

Абмежаванне права на свабоду мірных сходаў было абгрунтаванае чыноўнікамі адпаведным рашэннем Салігорскага выканкама ад 7 кастрычніка 2004 году “Аб мерах па папярэджанні надзвычайных здарэнняў і выкананні законнасці пры правядзенні масавых мерапрыемстваў”. Заяўнікам пікету, сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктару і Аляксандру Малочкам, у правядзенні пікета 19 снежня 2012 года ў праку “Маладосць” было адмоўлена “у сувязі з неадпаведнасцю месца правядзення пікета вышэйуказанаму рашэнню”.

Цікавым падаецца той факт, што падчас апошніх выбараў у Палату прадстаўнікоў менавіта парк "Маладосць" нечакана быў вызначаны ўладамі як месца для правядзення перадвыбарчых масавых мерапрыемстваў. Цяпер жа чыноўнікі зноў вырашылі, што дадзены парк перашкаджае рэалізацыі “мераў па папярэджанні надзвычаных здарэнняў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international