Наталля Радзіна: "Трэба пісаць пра палітвязняў кожны дзень..."

2012 2012-12-14T15:37:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/radzina-natallia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Новая стужка з сэрыі "Хроніка суднага часу" была выкладзена ў інтэрнэце. Фільм прысвечаны рэдактару сайта "Хартыя 97",  палітрэпрасаванай журналістцы Наталлі Радзінай, якая зараз вымушана працаваць у эміграцыі.

Наталля Радзіна неаднаразова падвяргалася арыштам з-за сваёй прафесійнай дзейнасці. 16 сакавіка 2010 г. падчас ператрусу ў офісе сайта charter97.org была збітая супрацоўнікамі сілавых структур  у цывільным. У 2010 годзе  была намінаваная вядучай брытанскай праваабарончай арганізацыяй «Індэкс цэнзуры» на прэмію «Свабода слова» ў намінацыі «За барацьбу супраць рэпрэсіяў і за дзейнасць, накіраваную на змену палітычнага клімату». У ноч з 19 на 20 снежня 2010 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў, была затрыманая ў рэдакцыі сайта "Сharter97" і блізу двух месяцаў утрымлівалася ў СІЗА КДБ. У канцы снежня ёй было прад'яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе, узбуджанай следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама па ЧЧ. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі), паводле якога Н.Радзінай пагражала зняволенне да 15 гадоў. 28 студзеня мера стрымання была зменена на падпіску аб нявыездзе. З 30 студзеня была прымусова накіравана  ў Кобрын, пе месцу рэгістрацыі. 1 красавіка 2011 года таемна з'ехала з краіны. Аднавіла працу свайго сайту ў эміграцыі, спачатку ў Вільне, пасьля ў Варшаве.

Наталля Радзіна: "Трэба пісаць пра палітвязняў кожны дзень..."

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international