У Кангрэсе ЗША згадалі разгон мінскай Плошчы

2012 2012-12-14T09:02:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Імпрэза была прысвечаная ўгодкам жорсткага разгону 30-тысячнай дэманстрацыі пратэсту 19 снежня 2010 года.

На ёй выступіў старшыня Хельсінкскай камісіі ў Кангрэсе ЗША Крыстафер Сміт, перадае "Голас Амерыкі". На думку кангрэсмена, каб змяніць сітуацыю з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, сусветныя лідары павінны сістэматычна прыцягваць увагу да сітуацыі ў краіне. Таксама Сміт заявіў, што кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка павінен паўстаць перад Міжнародным крымінальным судом у Гаазе за злачынствы супраць чалавечнасці.

Кіраўнік Хельсінкскай камісіі лічыць, што ўрад ЗША павінен павялічыць падтрымку грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў Беларусі. У звароце да беларускіх праваабаронцаў Сміт заявіў, што схіляецца перад іх мужнасцю, і заклікаў працягваць змагацца з рэпрэсіямі.

З Беларусі для ўдзелу ў слуханнях прыехалі старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека Таццяна Равяка і жонка палітвязня Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук. У сваім выступе Пінчук адзначыла важнасць супольнай пазіцыі краін Еўрасаюза і Злучаных Штатаў наконт становішча ў Беларусі.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international