Макаева будуць судзіць за акцыю ў гадавіну Слуцкага паўстання

2012 2012-12-14T09:00:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Маёр і падпалкоўнік Капыльскага РАУС прыехалі ў Мінск да Алеся Макаева, каб скласці пратакол аб арганізацыі "несанкцыянаванага мітынгу". Актывіст не згодны з прад'яўленым абвінавачваннем, якое зафіксавана ў пратаколе.
13 снежня на працу да намесніка старшыні руху салідарнасці "Разам" Алесю Макаеву прыехалі два супрацоўнікі Капыльскага РАУС: маёр Шапашнікаў А.Г. і падпалкоўнік, намеснік начальніка РАУС. Міліцыянты апыталі Алеся Макаева і склалі пратакол аб арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу. Паперы склалі на беларускай мове.
Пратакол складзены па частцы 3 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. 1 снежня, паводле пратаколу, каля 12 гадзін дня ў Грозаве Капыльскага раёна Мінскай вобласці праведзены мітынг, арганізатарам якога з'яўляецца Алесь Макаеў. Адміністрацыйнае правапарушэнне здзейснена паўторна на працягу года (20 сьнежня 2011 г А.Макаева судзілі за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства). Актывісту ставяць у віну тую акалічнасць, што не атрымаў дазвол на мітынг у Капыльскім райвыканкаме.
У тлумачальнай Алесь Макаеў не пагадзіўся з прад'яўленым яму абвінавачваннем: заяўку ў Слуцкі райвыканкам падавала Партыя БНФ, аднак дазволу не атрымала.
Варта адзначыць, што міліцыя шукае Алеся Макаева ўжо больш за тыдзень. Не паспеў актывіст разам з дзецьмі вярнуцца з лячэння з-за мяжы (вярнуўся ўвечары 11 снежня), як Капыльская міліцыя ледзь не ўсім складам з'явілася ў Мінск па душу Алеся Макаева.
1 снежань актывісты Партыі БНФ, руху "За свабоду", БХД праехаліся па месцах, звязаных са Слуцкім паўстаньнем. Паездку арганізавала рух салідарнасці "Разам".
Партыя БНФ падавала заяўку на мітынг у Слуцку 1 снежня, але не атрымала дазволу.
Паездка пачалася з візіту да памятнага крыжа міліцыянтаў з Капыльскага раёна, якія запісалі нумар аўтобуса, пашпартныя дадзеныя арганізатара Алеся Макаева, аднак іншых перашкод урачыстасці не чынілі.
Удзельнікі акцыі праехалі па маршруце Грозаў-Семежава-Вызна, па месцах, звязаных з паўстаннем.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international