Магілёўскі ідэолаг не жадае сам сябе караць

2012 2012-12-13T14:38:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihalienia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Мікалай Міхаленя

Намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Мікалай Міхаленя

Ліст намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігара Барысава ў гарвыканкам, у якім ён скардзіўся на чыноўніка Мікалая Міхаленю, дазволіўшага правядзенне “Славянскага маршу”, разгледзеў сам Міхаленя.

У адказе намеснік старшыні гарвыканкама, адказны за ідэалогію, адзначыў, што арганізатарам мерапрыемства выступіў Дзмітрый Дзенісенка, які не з’яўляецца сябрам грамадскіх арганізацый і палітычных партый, якія зарэгістраваны і дзейнічаюць у горадзе Магілёве, а таксама незарэгістраваных праварадыкальных арганізацый.

У адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах” грамадзянін Рэспублікі Беларусь мае права выступаць арганізатарам масавага мерапрыемства.

У мэтах, якія былі выкладзены ў заяве грамадзяніна Дзенісенкі, прыкмет закліку да звяржэння канстытуцыйнага ладу, прапаганды ідэй “радыкальнага праваслаўя” не было.

Таксама ідэолаг адзначыў, што падчас мерапрыемства заклікаў да звяржэння існуючай улады, распальвання нацыянальнай і канфесійнай варожасці, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці не было.

Ігар Барысаў адзначае, што ў сваім адказе Мікалай Міхаленя не адказаў на ўсе зададзеныя яму пытанні і што ягоны адказ - банальная адпіска.

“Дзіўна, што скаргу разглядаў той чалавек, на якога скардзіліся. Яе павінен быў разглядаць кіраўнік гарвыканкама Станіслаў Барадаўка. Менавіта яму і прызначаўся гэты ліст. Як жа можна прызнаць сябе вінаватым у тым, што праявіў некампетэнтнасць і неабачлівасць у выдачы дазволу на правядзенне маршу прарасійскіх правых радыкалаў?, - кажа актывіст БСДП. - Чыноўнікі часам не бачаць далей свайго носу і прымаюць рашэнні, у якіх ім не хапае ведаў. Верагодна, яны сімпатызуюць прарасійскім праварадыкальным сілам у Магілёве, якія выступаюць за панславянізм, ходзяць з былым сцягам расійскай імперыі чорна-жоўта-белага колеру, друкуюцца на сайтах нацысцкай скіраванасці. Толькі так можна патлумачыць іх пазіцыю”.

Барысаў сцвярджае, што ён не атрымаў таксама адказу, хто дазволіў выкарыстоўваць незарэгістраваную сімволіку ў выглядзе сцяга расійскай імперыі чорна-жоўта-белага колеру на “Славянскім маршы”, які адбываўся год таму і засняты на відэа, выкладзенае ў інтэрнэце.

Тым часам міліцыя завяла адміністратыўную справу на арганізатара “Славянскага маршу” Дзмітрыя Дзенісенку. Яго абвінавачваюць у тым, што ў маршы ўдзельнічалі асобы, якія хавалі свае твары. Таксама міліцыя ўстанавіла, што на акцыі прарасійскіх правых радыкалаў прысутнічалі непаўнагадовыя, якія ўжо прызналі свой удзел у гэтым мерапрыемстве. Дата суда над Дзенісенкам пакуль невядомая.

Нагадаем, што “Славянскі марш” у Магілёве адбыўся 25 лістапада. У ім прынялі ўдзел 30 - 40 чалавек. Мерапрыемства было санкцыяванае ўладамі і праходзіла на ўскрайку Магілёва на стадыёне “Хімік”. Перад гэтым калона моладзі прайшла ўздоўж вуліцы Чалюскінцаў пад лозунгі “Слава России!” і “Русские вперёд!”.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international