Відэаінжынерам СТВ, што страйкавалі, прапанавалі стаць штатнымі супрацоўнікамі

2012 2012-12-13T13:04:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/videakamera.jpg

Інжынеры відэамантажу ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", баставалі ў пятніцу 7 снежня. Да гэтага часу яны чакаюць зрухаў з заработнай платай.

Нагадаем, тады вялікая частка відэаінжынераў тэлеканала СТВ не выйшла на працу. Прычына - невялікая, на думку працаўнікоў, заработная плата. Пасля інцыдэнту з імі звязалася непасрэднае кіраўніцтва і прапанавала працаваць да панядзелка, калі пытанне з павышэннем заработнай платы будзе абмяркоўвацца.

Аднак да гэтага часу з работнікамі ніхто з кіраўніцтва не меў зносіны. "Быццам як прапаноўваюць пераходзіць у штат", - кажуць хлопцы, але ўдакладняюць, што такое становішча спраў мала зменіць сітуацыю з заробкам, хіба што ў супрацоўнікаў з'явіцца сацыяльны пакет.

Такім чынам, інжынеры відэамантажу тэлеканала да гэтага часу знаходзяцца ў нявызначанасці.

"Мы вырашылі пакінуць сітуацыю без каментароў", - паведаміла прэс-сакратар ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Анастасиея Савіцкая пасля камунікавання з кіраўніцтвам тэлеканала.

Заробак інжынераў відэамантажу тэлеканала СТВ, якія працуюць па дамове найму, складае каля трох мільёнаў беларускіх рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international