Адбыўся круглы стол па зменах выбарчага заканадаўства

2012 2012-12-13T13:00:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marholin_leu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леў Марголін

Леў Марголін

У Мінску прайшло экспертнае абмеркаванне зменаў выбарчага заканадаўства. Пра вынікі гэтага абмеркавання сайту АГП падрабязна распавёў намеснік старшыні АГП Леў Марголін.

Экспертнае абмеркаванне праходзіла ў фармаце круглага стала. Запрашаліся ўсе жадаючыя. Прысутнічалі прадстаўнікі палітычных партый і рухаў, якія ўваходзяць у Кааліцыю шасці, плюс партыя Зялёных. Мерапрыемства праходзіла ў адкрытым фармаце, у прысутнасці прэсы.

Пачалі з абмеркаванне таго, што агучыла Ярмошына і Лазавік ад імя Цэнтральнай выбарчай камісіі. Грыб падкрэсліў, што гэта іх прэрагатыва, таму што ў адпаведнасці з артыкулам 33 выбарчага кодэкса яны аналізуюць выбары, якія прайшлі і ўносяць прапановы па ўдасканаленні заканадаўства. Але, на жаль, на сённяшні момант незразумела, аформленыя яны ўжо ў выглядзе нейкага дакумента праекту змен у выбарчае заканадаўства ці гэта пакуль толькі на ўзроўні прапаноў. Таму было прынята шэраг рашэнняў.

Першае. Выступіць з крытыкай прапаноў, якія трапілі ў сродкі масавай інфармацыі, паколькі яны накіраваны на тое, каб скараціць магчымасці палітычных партый удзельнічаць у палітычным працэсе. Там мяркуецца даць магчымасць грамадскім аб'яднанням, якія налічваюць больш за 1000 членаў, вылучаць сваіх кандыдатаў у дэпутаты, а такіх аб'яднанняў вельмі шмат. Гэта і ДТСААФ, і таварыства інвалідаў, і таварыства аховы помнікаў, і абароны прыроды і г.д. Усе яны досыць масавыя, па меншай меры, фармальна. Так што гэта будзе поўны разброд і хістанне. Справа ў тым, што палітычныя партыі, якія ўдзельнічаюць у палітычным працэсе, маюць пэўныя абмежаванні, якіх не маюць грамадскія аб'яднанні. Па-першае, палітычныя партыі не маюць права мець свае арганізацыі ў вытворчых калектывах, а грамадскія арганізацыі маюць. Па-другое, палітычныя партыі не маюць права фінансавацца з-за мяжы і да т.п., а грамадскія аб'яднанні маюць. І таму, калі даваць грамадскім аб'яднанням права палітычных партый, то трэба накладаць на іх і адпаведныя абмежаванні, якія накладзеныя на партыі. Не кажучы ўжо пра тое, што ў нас у Канстытуцыі выразна і ясна запісана, што палітычныя партыі ўдзельнічаюць у палітычным працэсе, а грамадскія аб'яднанні ствараюцца для зусім іншых мэтаў.

Другое, што прапаноўвалі Ярмошына і Лазавік, - гэта ліквідаваць дзяржаўнае фінансаванне выбарчай кампаніі, а ўсё перавесці на сродкі саміх кандыдатаў, спонсарскія сродкі і г.д. У нашых умовах гэта прывядзе да таго, што адны дэпутаты і арганізацыі будуць фінансавацца грамадзянамі прымусова, мы ведаем, як гэта робіцца мясцовымі ўладамі, а за іншымі будзе ўсталяванае назіранне і зроблена ўсё, каб не атрымалі ніякіх грошай. Ярмошына з Лазавіком спасылаюцца пры гэтым на сусветны вопыт, што нідзе ў свеце дзяржава не фінансуе кандыдатаў. Але ў свеце дзяржава фінансуе палітычныя партыі. І палітычныя партыі потым выкарыстоўваюць гэтыя сродкі ў тым ліку і на выбарчыя кампаніі.Усе гэтыя змены накіраваны на абмежаванне ўдзелу палітычных партый у выбарчым працэсе. І яшчэ адна прапанова, якая было ўнесена ЦВК, - гэта заканадаўчая забарона агітацыі за байкот. Гэта сведчыць пра тое, што калі тэлевыступ і дэбаты нашых спікераў, спікераў АГП, не выпусцілі ў эфір, сцвярджаючы, што агітаваць за байкот забаронена, быў парушаны закон. Гэтай сваёй прапановай Ярмошына і Лазавік пацвярджаюць, што раней такой забароны не было. Гэта значыць, яны парушалі закон і цяпер вырашылі гэта заканадаўча замацаваць. Акрамя таго, гэтыя прапановы сведчаць аб тым, што стратэгія АГП падчас гэтай кампаніі даставіла уладам пэўныя праблемы.

Усе ўдзельнікі Круглага стала аднадушна гэтыя прапановы асудзілі і вырашылі выступіць з адпаведнай заявай.

Другім пунктам у гэтай заяве будзе патрабаванне апублікаваць меркаваныя змены, калі яны будуць уносіцца ў парламент.

Трэцяе патрабаванне - наладзіць яго шырокае грамадскае абмеркаванне, у тым ліку палітычнымі партыямі, грамадскімі арганізацыямі і на парламенцкіх слуханнях, а не рабіць гэта кулуарна.

І чацвёртае патрабаванне - прыцягнуць АБСЕ і БДІПЧ АБСЕ ў якасці экспертаў і кансультантаў, каб у чарговы раз не наступаць на адны і тыя ж граблі. Таму што калі будуць прынятыя нейкія змены ў выбарчае заканадаўства, якія супярэчаць міжнародным нормам і стандартам, гэта аўтаматычна ставіць пад сумнеў легітымнасьць будучых выбараў яшчэ да іх пачатку. Тым больш, што калі прымаўся дзеючы выбарчы кодэкс, ён прымаўся ў супрацоўніцтве з гэтымі арганізацыямі. Для таго, каб змены былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю, лагічна было б прыцягнуць гэтыя арганізацыі да працы.

Другая частка Круглага стала была прысвечана абмеркаванню прапаноў палітычных партый у выбарчае заканадаўства. Паколькі мы не лічым, што тыя змены, якія агучылі Ярмошына і Лазавік вырашаюць нейкія праблемы, мы па-ранейшаму настойваем на тых зменах, якія былі прапанаваны і ўнесены ў парламент яшчэ ў сакавіку бягучага года.

Акрамя таго, па выніках мінулай кампаніі з'явіўся яшчэ шэраг прапаноў. Раней закраналіся 5 асноўных пытанняў: фарміраванне камісій, датэрміновыя выбары, падлік галасоў, пытанні умоў агітацыі, але, напрыклад, не закраналася пытанне вырабу бюлетэняў і абароны іх ад падробкі, які таксама выклікае масу нараканняў.Так што ўдзельнікі абмеркавання дамовіліся, што трэба яшчэ раз сабраць працоўную групу, запрасіўшы ўсіх экспертаў, якія выкажуць жаданне прыняць удзел у гэтай працы, і выпрацаваць на базе гэтых дакументаў адзіны дакумент і ўнесці яго ва ўсе органы ўлады, якія маюць права заканадаўчай ініцыятывы.

Мы чакалі, што грамадскія руху «Гавары праўду» і «За свабоду» могуць мець іншую пазіцыю з нагоды права грамадскіх аб'яднанняў на вылучэнне кандыдатаў, але, як высветлілася, яны таксама выдатна разумеюць усе праблемы, якія з гэтым звязаныя, яны таксама падтрымалі агульную пазіцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства