12 лютага Менскі раённы суд адхіліў грамадзянскі зыск Юрыя Васкрасенскага да лідэра Партыі камуністаў беларускай (ПКБ) Сяргея Калякіна і газеты „Таварыш”

2007 2007-02-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сп.Васкрасенскі патрабаваў ад адказчыкаў выплаціць яму 150 млн. рублёў кампенсацыі за нанясеньне маральнай шкоды. Сяргей Калякін у дакладзе на дзясятым зьезьдзе ПКБ 15 чэрвеня 2006 году назваў Васкрасенскага — былога сябру бюро ЦК КПБ і былога сакратара ЦК ЛКСМБ — „палітычным прайдзісьветам”. Даклад надрукавала пазьней газэта „Таварыш”.

Паводле судзьдзі Марыі Фёдаравай, зробленая сп.Калякіным характарыстыка адносіцца да палітычнай палемікі і ня можа быць прадметам разбору. Судзьдзя Фёдарава спыніла вытворчасьць справы, як і некалькі месяцаў раней, па такіх жа прычынах, адхіліла зыскі ПКБ да газэтаў „Рэспубліка” і „Белорусская нива”, паведаміла Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international