Эўразьвяз: пакуль ёсьць палітвязьні, ня будзе дыялёгу

2012 2012-12-13T11:57:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maira-mora.jpg
Майра Мора, кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

Майра Мора, кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

«Вызваленьне зьняволеных, аднаўленьне іх грамадзянскіх і палітычных правоў — неабходная папярэдняя ўмова аднаўленьня паўнамаштабнага дыялогу. Затым мы маглі б з задавальненьнем выслухаць спакойныя, канкрэтныя і канструктыўныя прапановы Беларусі, яе бачаньне разьвіцьця сваіх адносін зь ЭЗ», — заявіла Мора ў інтэрвію Інтэрфаксу.

«Мы не вядзем і не будзем весьці перамоваў пра іх вызваленьне і рэабілітацыю — гэта рашэньне, якое прымаць Беларусі, і толькі гэта можа вярнуць нас да поўнамаштабнага палітычнага дыялёгу», — дадала дыплямат.

«Вызваленьне траіх палітычных зьняволеных у гэтым годзе — дваіх у красавіку і аднаго ў верасьні — гэта крокі ў правільным кірунку, але многія па-ранейшаму за кратамі і пакараныя доўгімі тэрмінамі турэмнага зьняволеньня (...) Некаторым зь іх дазволілі сустрэцца з Апостальскім нунцыем у Беларусі, гэты крок мы вітаем», — адзначыла Майра Мора.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international