“Алесь Бяляцкі, Набіл Раджаб, Насрын Сатудзех - я прысвячаю нашае свята ім!”

2012 2012-12-13T11:22:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belhassen-ubilej_fidh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мэр Парыжа Дэланоэ ўручае Суэр Белхассен медаль Вярмей (вышэйшая ўзнагарода горада Парыжа)

Мэр Парыжа Дэланоэ ўручае Суэр Белхассен медаль Вярмей (вышэйшая ўзнагарода горада Парыжа)

Суэр Белхасен прысвячае юбілей Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), якой у снежні 2012 года споўнілася 90 гадоў, дваццаці шасці актывістам Федэрацыі, якія знаходзяцца ў турмах у розных краінах свету.

У сваім выступе з нагоды юбілею Прэзідэнт FIDH казала пра тых, хто за сваю дзейнасць расплочваецца дарагой цаной.

«... Гэта было дзевяноста гадоў таму ... дзевяноста гадоў таму!

Шматлікія актывісты, удзельнікі розных рухаў у абарону правоў чалавека Францыі, Германіі, Бельгіі, Венгрыі, Егіпта і яшчэ дзесяці краін сабраліся, каб стварыць, на руінах першай сусветнай вайны, міжнародны рух у абарону правоў чалавека. Яны заснавалі F - I-D - H - Міжнародную Федэрацыю за правы чалавека.

Нашыя папярэднікі хацелі пабудаваць такі свет, дзе, нягледзячы на ​​межы, правы чалавека ставіліся б вышэй за ўсё - вышэй за партыйныя, эканамічныя ці нацыяналістычныя інтарэсы.

Ужо ў 1927 годзе яны заклікалі да прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і стварэння пастаянна дзеючага Міжнароднага крымінальнага суда. Пройдзе некалькі дзесяткаў гадоў, перш чым будзе прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і Міжнародны крымінальны суд пачне сваю працу. З гэтага моманту правы чалавека набылі юрыдычныя рамкі і кожны мае права патрабаваць іх выканання.

Доўгія гады ўсе мы змагаемся з ростам антысемітызму і нацыяналізму. Гэтая барацьба каштавала жыцця некаторым з нашых папярэднікаў. Віктор Баш, сябра-заснавальнік і Прэзідэнт FIDH, быў расстраляны французскай паліцыяй у Ліёне ў 1944 годзе.

Змагаючыся супраць каланізацыі і ўсіх формаў самавольства падчас “халоднай вайны” або паўсюдна працуючы над стварэннем больш справядлівага і раўнапраўнага грамадства, нашы папярэднікі сталі прыкладам для пераймання ва ўсім свеце.

Сёння, як і ўчора, нашы актывісты знаходзяцца на першай лініі фронту. Кожны дзень яны вядуць барацьбу за ўніверсальнасць чалавечых правоў: за рэальнае, а не на словах, захаванне правоў жанчын, права кожнага на правасуддзе, на свабоду выказвання, на свабоду веравызнання і на годнае існаванне.
За сваю дзейнасць ім часам даводзіцца расплочвацца дарагой цаной. У гэты вечар святкавання нашай 90-й гадавіны я думаю пра 26 актывістак і актывістаў нашай арганізацыі, якія знаходзяцца ў дадзены момант у зняволенні.

• Я думаю пра Алеся Бяляцкага, нашыага віцэ-прэзідэнта і старшыню ПЦ "Вясна" ў Беларусі, прысуджанага да чатырох з паловай гадоў калоніі.

• Я думаю пра Набіла Раджаба, намеснікагенеральнага сакратара FIDH, старшыню Праваабарончага цэнтра Бахрэйна, прысуджанага да двух гадоў турмы.

• Я думаю пра Насрын Сатудзех з Ірана, якая атрымае на будучым тыдні прэмію Сахарава. Будзем спадзявацца, што дзякуючы гэтай прэміі яна зможа выйсці з ізаляцыі, у якой апынулася пасля прысуду да 11 гадоў турмы і 20 гадоў забароны на працу адвакатам. Я думаю пра трох яе калег з Іранскага праваабарончага цэнтра, якія знаходзяцца ў такой жа сітуацыі.

• Я думаю пра Мухарэма Эрбея з Турцыі, віцэ-прэзідэнта Турэцкай асацыяцыі за правы чалавека, і пра яго 13 калег, якія, як і ён, знаходзяцца за кратамі.

• Я думаю пра пяцёх сябраў Таварыства правоў чалавека ва Узбекістане, таксама зняволеных у турмы і калоніі.

Гэтыя праваабаронцы змагаюцца за свае свабоды і свае правы - але яны змагаюцца і за нашу свабоду і нашы правы.

Я хачу прысвяціць нашае свята менавіта ім.

Ваша прысутнасць тут у гэты вечар кажа пра тое, што Вы падтрымліваеце нашу барацьбу. Ад іх імя і ад імя FIDH, я кажу вам "дзякуй".

Юбілей FIDH адзначаўся 10 снежня ў Мэрыі горада Парыжа ў прысутнасці мэра горада спадара Бертрана Дэланоэ, аўтара Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека 1948 года спадара Стэфана Эсэля і многіх вядомых журналістаў, праваабаронцаў і дзеячаў мастацтва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international