Суд віну работніка не прызнаў, але прэміяльныя не вярнуў

2012 2012-12-12T21:33:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malej_i_andrashchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Малей і Уладзімір Андрашчук

Уладзімір Малей і Уладзімір Андрашчук

Суд Маскоўскага раёна Брэста, разгледзеўшы зыск машыніста аміячна-халадзільных установак ААТ “Савушкін прадукт” Уладзіміра Андрашчука, прыняў палавінчатае рашэнне.

У зыску машыніст прасіў суд адмяніць заўвагу гендырэктара прадпрыемства Аляксандра Саўчыца за нібыта парушэнне тэмпературнага рэжыма і вярнуць 50% вылічаных прэміяльных. Уладзімір Андрашчук не лічыць сябе вінаватым у павышэнні тэмпературы установак на 2 градусы ў тварожным цэху, праз што адбыўся збой тэхнікі падчас яго дзяжурства. Тым больш, што праз пару хвілін Андрашчук ліквідаваў хіб і ніякага ўрону прадпрыемству нанесена не было. Але пры гэтым старэйшы і вопытнейшы работнік прадпрыемства, які за 37 гадоў сваёй працы не меў ні аднаго спагнання, быў пакараны. Прычыну гэтага  Андрашчук бачыць у недабразычлівых адносінах да сябе новага начальніка цэха.

Суд задаволіў зыск рабочага часткова: заўвагу гендырэктара прадпрыемства палічыў неабаснаванай, а вылічаныя за гэта прэміяльныя не вярнуў. Па прычыне таго, што інцыдэнт усё ж меў месца.

Прававы інспектар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці па Брэсцкай вобласці, праваабаронца Уладзімір Малей, які прадстаўляў інтарэсы Уладзіміра Андрашчука ў судзе, лічыць частковую адмену пакарання незаконнай. У яго паўстае заканамернае пытанне: калі знятая заўвага і суд палічыў Андрашчука невінаватым, то за што знятыя прэміяльныя?

Пазіцыю прадпрыемства ў дадзенай сітуацыі патлумачыла намеснік гендырэктара па вытворчасці Вольга Лучыц: маўляў, за любыя агрэхі ў вытворчасці работніка трэба караць, бо калі адному прабачыць адно, другому - другое, трэцяму - трэцяе, то на прадпрыемстве можа пачацца хаос, будуць непрадказальныя наступствы.

Уладзімір Андрашчук намераны дамагацца вяртання прэміяльных у абласным судзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international