Брэст: судовы працэс над Віталем Каўшом перанесены на 27 снежня

2012 2012-12-12T15:05:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/koush-vital.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Коўш

Віталь Коўш

Грамадскі актывіст, якога памежнікі вінавацяць у “спрыянні незаконнай міграцыі”, хадайнічаў аб магчымасці больш глыбока азнаёміцца з матэрыяламі справы. Суддзя Брэсцкага раённага суда Мікалай Сенька гэтае хадайніцтва задаволіў і прызначыў разгляд на 27 снежня.

Нагадаем, што 28-гадовага ўдзельніка  шэрагу палітычных кампаній 1 верасня невядомыя асобы затрымалі з ужываннем сілы на вачах у жонкі і сына, а пасля некалькі дзён пра лёс Віталя Каўша нічога не было вядома. Пазней высветлілася, што маалды чалавек знаходзіцца ў следчым ізалятары №7 і супраць Віталя высунутае абвінавачванне, што мінулым летам ён дапамагаў грамадзянам Індыі незаконна трапіць з Беларусі ў Польшчу. 

Справа набыла гучны рэзананс, калі пра яе пачало ўзгадваць Беларускае тэлебачанне, у сюжэтах якога Коўш быў названы злачынцам. Увосень у Інтэрнэт трапіў відэаролік з тлумачэнямі дэпартаваных з Беларусі індусаў, якія сцвярджалі, што з дапамогай катаванняў іх прымусілі ўзвесці паклёп на невядомых людзей. Як паведміў тады адзін з грамадзян Індыі, “памежнік падымаў мне руку, каб я паказаў на дом”. У гэтым доме, як высветлілася, жыла сям’я Віталя Каўша. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international