У Наваполацку забаранілі пікет 19 снежня

2012 2012-12-12T14:38:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Сяргей Малашанак падаваў заяўку на пікет, мэтай якога было выражэнне грамадскага пратэсту супраць незаконнага зняволення грамадзян Беларусі, у тым ліку былых кандыдатаў – удзельнікаў мінулых прэзідэнцкіх выбараў. З Наваполацкага гарвыканкаму даслалі адмову.

Ліст з выканкаму падпісаны намеснікам старшыні гарвыканкаму Вячаславам Дурновым. Адмова гунтуецца на тым, што месца меркаванага пікета – пляцоўка каля крамы "Дамалюкс" – не ўваходзіць у пералік дазволеных месцаў для правядзення масавых акцый.

Зрэшты, цяпер у Наваполацку ўжо не "пералік" месцаў, а ўсяго адно – пляцоўка каля ўваходу ў бязлюдны зімой гарадскі Парк культуры і адпачынку на вуліцы Паркавай. Пра гэта даведаліся заяўнікі іншага пікету, прымеркаванага да ўгодкаў прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека.

Чыноўнікі забаранілі акцыю, запланаваную на 10 снежня, бо пляцоўка каля гарадскога дома культуры ўжо не з'яўляецца месцам для масавых імпрэзаў. Як высветлілася з афіцыйнага ліста, гарвыканкам яшчэ год таму ўнёс адпаведныя папраўкі ў сваё ранейшае рашэнне. Але грамадскасць горада пра гэта апавясціць не палічылі патрэбным.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international