Нарвежскі Хельсінскі Камітэт патрабуе вызвалення палітвязняў у Беларусі

2012 2012-12-11T16:34:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fellesbedre.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гэтым годзе Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт прысвячае Міжнародны Дзень Правоў Чалавека палітычным зняволеным у Беларусі, і заклікае Еўрапейскі Саюз далучыцца да нас у патрабаванні іх вызвалення.

На цяперашні час у беларускіх турмах утрымліваюцца 12 палітычных зняволеных, многія з якіх томяцца ў турме з часу разгону мірнай дэманстрацыі ў Менску 19 снежня 2010 года – амаль два гады таму. НХК занепакоены здароўем і бяспекай палітычных зняволеных у сувязі з неаднаразовымі паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з імі.

Сёння 64
-ая гадавіна прыняцця Усеагульнай дэкларацыі ААН па правах чалавека. Турэмнае зняволенне людзей за іх палітычныя погляды і пратэст супраць прыгнёту супярэчыць самой ідэі Усеагульнай дэкларацыі, і мы просім Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку неадкладна вызваліць зняволеных.

У гэты дзень, калі Нобелеўская прэмія свету прысуджаецца Еўрапейскім Саюзам у Осла, мы таксама знаходзім прычыны, каб пацвердзіць, што ад
зін найбольш вартых кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію міру, абаронца правоў чалавека Алесь Бяляцкі, працягвае заставацца адным з беларускіх палітвязняў. Зараз мы заклікаем Еўрапейскі Саюз скарыстацца гэтай магчымасцю, каб далучыцца да нас з патрабаваннем вызваліць палітычных зняволеных у еўрапейскай краіне Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international