Акцыя на Бярозаўшчыне ў Дзень правоў чалавека

2012 2012-12-11T10:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biaroza-10.12.12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы і грамадскія актывісты ў Дзень правоў чалавека раздалі больш за трыста буклетаў пра беларускіх палітвязняў і асобнікаў Усеагульнай дэкларацыяй  правоў чалавека на вуліцах горада Бярозы і пасёлка Малеч.

Як адзначылі праваабаронцы па выніках акцыі, людзі значна ахвотней бралі літаратуру, чым у мінулыя гады. Многія дзякавалі. Тых, хто адмовіўся, было зусім няшмат. А адзін з тых, хто адмовіўся, патлумачыў, што не бярэ літаратуру, бо ў Беларусі  пастаянна парушаюцца правы чалавека - і лепш іх не ведаць, спаць будзеш спакайней.

Правядзенне гэтай інфармацыйнай акцыі праваабаронцы і актывісты палічылі сваім маленькім унёскам у справу пашырэння інфармацыі пра  палітвязняў і абароны правоў чалавека.

Акцыя прайшла бесперашкодна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international