Аляксей Паўлоўскі абскарджвае рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва

2012 2012-12-11T15:12:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paulouski_aliaksej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Паўлоўскі, актывіст незалежнага прафсаюза РЭП

Аляксей Паўлоўскі, актывіст незалежнага прафсаюза РЭП

Днямі ён падаў касацыйную скаргу ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда.

Актывіст незалежнага прафсаюза РЭП незадаволены рашэннем суда першай інстанцыі і просіць адмяніць гэтае рашэнне, бо, паводле яго, яно вынесена з парушэннем норм матэрыяльнага і працэсуальнага права.

Нагадаем, што суддзя Ленінскага раённага суда Магілёва Юлія Трапыніна не задаволіла пазоў Аляксей Паўлоўскага. Прафсаюзны актывіст дамагаўся таго, каб праз суд яго ўладкавалі на працу ў Магілёўскі домабудаўнічы камбінат, дзе яму чатыры разы адмаўлялі ў працаўладкаванні. Таксама Паўлоскі прасіў выплаціць яму сярэдні заробак з моманту першай спробы працаўладкавання ў гэтай арганізацыі ў памеры амаль 21 мільён рублёў.

“Падчас суда суддзя Трапыніна не задаволіла ні аднаго майго хадайніцтва. Яна не дапусціла ў якасці прадстаўніка ад прафсаюза РЭП на судовы працэс праваабаронцу Барыса Бухеля, адмовілася выклікаць сведак у суд і адмовілася запатрабаваць арыгінал пратаколу сходу працоўнага калектыву, які, нібыта, на сваім сходзе прыняў рашэнне адмовіць мне ў працаўладкаванні”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

“Я чатыры разы спрабаваў працаўладкавацца на Магілёўскі ДБК па накіраваннях цэнтра занятасці, аднак двойчы мне было адмоўлена, бо мая кваліфікацыя, нібыта, не адпавядала запатрабаванай і двойчы працоўны калектыў быў не згодзен, каб я працаваў у іх арганізацыі”, - працягвае прафсаюзны актывіст.

Аляксей Паўлоўскі адзначае, што ДБК патрабаваліся муляры 3-5 разрадаў. Як толькі ён з’яўляўся да іх у аддзел кадраў – заяўка ў цэнтры занятасці здымалася і патрабаваліся муляры толькі 6-га разраду. Сам жа муляр мае пяты разрад і болей за 30 год стажу працы па спецыяльнасці.

Ён лічыць, што прычыны адмовы ў працаўладкаванні ў гэтым выпадку не адпавядаюць рэчаіснасці, а выпадкі, калі калектыў нібыта не быў згодзен на ягонае працаўладкаванне, увогуле незаконнымі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international