Праваабаронцаў насцярожваюць выказванні прадстаўніка Беларускага славянскага камітэта

2012 2012-12-11T10:42:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель.

Праваабаронца Барыс Бухель.

У Беларускі славянскі камітэт бяруць грамадзян толькі “славянскага паходжання”. Пра гэта на старонках газеты “Магілёўскія ведамасці” №117 ад 6 снежня паведамляе кіраўнік магілёўскага аддзялення арганізацыі Мікалай Марчанка. Тым часам у Статуце партыі, які размешчаны на партыйным сайце (belslavkom.by), пра такія абмежаванні нічога не гаворыцца.

У артыкуле “За братство и единство” Мікалай Марчанка таксама распавядае пра тое, што жадаючым уступіць у Беларускі славянскі камітэт мусіць быць блізкая ідэя дэмакратыі і гуманізма.

У праваабаронцы Барыса Бухеля словы Мікалая Марчанкі выклікаюць насцярожанасць.

“Гэтая партыя не была ніколі ва ўладзе, і баюсь думаць пра тое, што яна можа да яе прыйсці. У дадзеным выпадку абмежаванне на сяброўства ў гэтай партыі па нацыянальнай (славянскай) прыкмеце сведчыць пра тое, што гэта альбо расісцкая партыя, альбо што яе члены падзяляюць расісцкія погляды. Можна збіраць прыхільнікаў па сваіх светапоглядах, інтарэсах, ідэалогіі і ні ў якім разе не абмяжоўваць гэта нацыянальнай прыналежнасцю”, - кажа Барыс Бухель.

Зараз магілёўскія праваабаронцы аналізуюць публікацыю і думаюць, як на яе рэагаваць.    

Трэба адзначыць, што Беларускі славянскі камітэт з’яўляецца палітычнай партый, якая ў сваіх шэрагах налічвае болей за пяць тысяч чалавек. Яе лідэрам з’яўляецца Сяргей Касцян. Аднак тое, што гаворка ідзе пра палітычную партыю, у артыкуле мясцовай газеты не ўзгадваецца.

Са словаў Мікалая Марчанкі, БСК выступае за развіццё рознабаковых сувязяў і адносінаў паміж славянскімі народамі і іх дыяспарамі. У газеце таксама паведамляецца, што арганізацыя адсвяткавала свой 103-ці дзень нараджэння і ўвесь час выступала за захаванне міру і адзінства сярод славянскіх дзяржаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international