Віцебск: “сілавікі” праслухалі лекцыю пра выкананне правоў чалавека ў Беларусі

2012 2012-12-11T09:40:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miliciaby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебску 10 снежня прайшла публічная лекцыя "Што такое правы чалавека, і як яны выконваюцца ў Беларусі", якую прачытаў каардынатар руху "За Свабоду" Хрыстафор Жаляпаў. А большую частку слухачоў склалі супрацоўнікі міліцыі  і "людзі ў цывільным", якія ні на крок не адыходзіліся ад купкі актывістаў.

"З аднаго боку мне вельмі шкада, што прыйшло мала людзей. Але я разумею, што людзі ў нас запалоханыя і баяцца ўсіх верагодных наступстваў прысутнасці на "апазіцыйнай іпрэзе". З другога боку, я лічу, што ў нас усе атрымалася. Мы знайшлі новы фармат акцыі: на публічную лекцыю не трэба прасіць дазволу ва ўладаў, як мы безвынікова рабілі раней, і ўжо два гады атрымлівалі адны забароны", - кажа Хрыстафор Жаляпаў.

Прынамсі, падчас і пасля лекцыі нікога не затрымалі. Нават калі спадар Жаляпаў павіншаваў з угодкамі прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека ўсіх прысутных прадстаўнікоў праваахоўных структур.

Дарэчы, упершыню сярод "сілавікоў" прысутнічалі дзяўчаты. Яны былі ў цывільным, пераважна ў адзенні спартовага стылю. І назваліся "супрацоўніцамі "Арыфлэйму". Але не адыходзілі ад міліцыянтаў, і нехта з прысутных адзначыў, што гэта вынік недахопу кадраў: цяпер у Віцебску і ў міліцыю, і ў АМАП ахвотна бяруць дзяўчат.

Пасля лекцыі слухачы і ахоўнікі правапарадку разыходзіліся разам: адны пільнавалі другіх. Хрыстафор Халяпаў гаворыць, што чакаў верагодных правакацыяў да самых апошніх хвілін:

"Мы пайшлі ўтрох, следам за намі  двое "у цывільным". Давялі нас да чыгуначнага вакзалу – ішлі следам, аж пакуль мы не селі ў машыну. Гэткім самым чынам праводзілі і іншых удзельнікаў".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international