Сто жанчын-праваабаронцаў затрымалі на Кубе напярэдадні Дня правоў чалавека

2012 2012-12-11T08:52:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suba.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Жанчыны ў белым"

"Жанчыны ў белым"

Масавыя затрыманні прайшлі на Кубе напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека. Аб гэтым паведамляе 10 снежня Associated Press са спасылкай на Кубінскую камісію па правах чалавека і нацыянальнага прымірэння.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, больш за сто чалавек былі затрыманыя 9 лістапада ў Гаване на кароткі час і затым адпраўленыя дадому, каб не дапусціць святкавання Міжнароднага дня правоў чалавека, прымеркаванага да гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Між тым у заяве Дзярждэпартамента ЗША паведамляецца, што 94 актывісткі руху "Жанчыны ў белым", які выступае супраць парушэнняў правоў чалавека на Кубе, былі затрыманыя і зьбітыя падчас штотыднёвай акцыі, піша lenta.ru.
Па словах лідэра руху Алехандро Гарсіі, удзельнікаў штотыднёвага нядзельнага маршу абвінавацілі ў правакацыі.
Рух "Жанчыны ў белым"  быў створаны жонкамі і сваякамі кубінскіх палітвязняў, якія дамагаліся іх вызвалення. У 2005 годзе яго ўдзельніцы былі ўзнагароджаны прэміяй Сахарава. Улады краіны неаднаразова заяўлялі, што рух фінансуецца з ЗША, а праўдзівай яго мэтай з'яўляецца разбурэнне дасягненняў кубінскай рэвалюцыі. Акцыі руху рэгулярна сканчаюцца разгонамі і арыштамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international