Свабода творчасці – у Дзень правоў чалавека (фота, відэа)

2012 2012-12-11T00:47:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hr-vycinanka-10.12.12a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Свабода творчасці – у Дзень правоў чалавека

Свабода творчасці – у Дзень правоў чалавека

Такім чынам можна коратка ахарактарызаваць імпрэзу праваабарончага цэнтра “Вясна”, якая ладзілася ўвечары 10 снежня на сядзібе БНФ. 30 артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і паштоўкі для палітвязняў – у мастацкім увасабленні прафесійнага майстра ды аматараў hand-made.

На шырокую публіку праваабаронцы прэзентавалі адзіны ў сваім родзе творчы эксперымент майстра выцінанкі, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Вольгі Бабурынай – 30 артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, выкананыя ў тэхніцы выцінанкі.

Артыкул 19 - права на свабоду перакананняў і выказванняў

Артыкул 20 - права на свабоду мірных сходаў і асацыяцый

Арганізатар выставы ад Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алена Лапцёнак падчас прэзентацыі дэкларацыі-выцінанкі выказала падзяку Вользе Бабурынай за тое, што майстар змагла так удала рэалізаваць гэтую ідэю: “Я лічу, што ў пэўным сэнсе гэты праект унікальны, таму што перадаць праз мастацкія вобразы змест такога сур’ёзнага дакумента, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, вельмі цяжка. Але сапраўдны творца гэта зрабіць можа. І мы вельмі ўдзячныя Вользе за тое, што яна не адмовілася, а вырашыла паспрабаваць. Калі Вольга тлумачыла мне сімвалы у кожнай з выцінанак – для мяне гэта было сапраўдным адкрыццём.  І, як яна зазначыла ў нядаўнім інтэрв’ю “Народнай Волі”, гэтыя сімвалы ўздзейнічаюць на падсвядомым узроўні. Я б сказала, што яны заварожваюць”.

На памяць пра гэтую выставу праваабаронцы падаравалі гасцям калекцыю паштовак, на кожнай з якой – асобны артыкул Дэкларацыі правоў чалавека ў выцінанцы, выкананай Вольгай Бабурынай. Сама майстар не змагла прысутнічаць на прэзентацыі, аднак прысутных чакаў прыемны сюрпрыз – калега Вольгі з Саюза майстроў народнай творчасці не толькі распавяла пра аўтара выставы, але і падказала прысутным некалькі важных крокаў на шляху да авалодання мастацкай тэхнікай выцінанкі.

У той час, як госці імпрэзы атрымлівалі падарункі, пераможцы конкурсу hand-made вырабаў на тэму правоў чалавека былі ўзнагароджаны прызамі.

Як адзначыла куратар конкурса Алеся Якубоўская, найбольшы водгук сярод удзельнікаў знайшла ідэя стварэння паштовак для палітвязняў. “Калі хтосьці хоць раз адпраўляў паштоўкі палітвязням, мяркую, што яны сутыкнуліся з праблемай, што няма падыходзячых паштовак для такой вось катэгорыі людзей. І, дзякуючы таму, што паштоўкі нам на конкурс даслалі больш за дваццаць чалавек, цяпер мы маем магчымасць растыражыраваць іх, каб дасылаць непасрэдна адрасатам”.

Сярод конкурсных паштовак  былі і такія, што адлюстроўвалі сутнасць канкрэтных правоў чалавека. Да гэтай катэгорыі належаць і працы пераможцы конкурса – дызайнера Зміцера Краўчанкі.

Зміцер распавёў, што ён з’яўляецца студэнтам апошняга курса Акадэміі мастацтваў і дасланая ім серыя паштовак была вучэбным заданнем. Выкананыя яны ў графічным стылі і ўяўляюць сабой ілюстрацыі да адпаведных артыкулаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – “Маю права на мірныя сходы”, “Маю права казаць і быць пачутым”, “Маю права на свабоду думкі”, “Маю права кіраваць сваім жыццём”. Цікава, што гэта не першая спроба працы маладога дызайнера ў праваабарончай тэматыцы – летась ён браў удзел у глабальным конкурсе на сімвал правоў чалавека.

Пяшчотай і чуллівасцю, па словах арганізатараў конкурсу, вызначаюцца паштоўкі Касі Красавік, якая не змагла прысутнічаць на падвядзенні вынікаў.

Больш за ўсіх паштовак на конкурс даслала Маша Гуліна. “Мне было вельмі прыемна паўдзельнічаць у гэтым конкурсе і спалучыць творчасць з тымі каштоўнасцямі, якія з’яўляюцца агульнымі для ўсіх людзей. Я даволі часта раблю паштоўкі, збольшага для сваіх сяброў. А аднойчы мне захацелася перадаць каштоўнасць свабоды, якая не залежыць ад таго, дзе чалавек знаходзіцца, у якіх умовах. Гэта свабода, якая знаходзіцца ўнутры. І адсюль мае вобразы – аблокі, маяк, паветраны шар, птушкі над кратамі”, - распавяла дзяўчына.        

Асобна была адзначана паштоўка-выцінанка з словамі “Адлегласць і час саступаюць, калі ў сэрцы жыве надзея”, якую зрабіла Алеся Птушка.

“Я і раней рабіла паштоўкі, таксама дасылала іх палітвязням. І, сапраўды, як тут слушна сказалі, знайсці штосьці арыгінальнае ў Беларусі складана, таму даводзіцца штосьці рабіць самой. Мая птушка – гэта Свабода. І, спадзяюся, яна таксама парадуе нашых палітвязняў”, - зазначыла Алеся.  

Асабліва прыемным для праваабаронцаў стала тое, што ўсе прызёры, як высветлілася, дасылалі свае працы не дзеля конкурсу як такога, а таму што стан правоў чалавека ў краіне, дзе яны жывуць, іх насамрэч хвалюе.

Свабода творчасці – у Дзень правоў чалавека (фота, відэа)
Выстава Вольгі Бабурынай
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў тэхніцы выцінанкі
Артыкул 20 - права на свабоду мірных сходаў і асацыяцый
Артыкул 19 - права на свабоду перакананняў і выказванняў
Алеся Якубоўская
Алеся Якубоўская
Алена Лапцёнак
Зміцер Краўчанка
Маша Гуліна
Алеся Птушка

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international