viasna on patreon

Праваабаронцы вызначылі лепшых

2012 2012-12-10T18:41:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/advakary-2012-godu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі шэрагу  праваабарончых арганізацыяў Беларусі 10 снежня традыцыйна вызначалі  найлепшых сярод праваабаронцаў, журналістаў і адвакатаў.

У склад журы, якое вызначала пераможцаў прэміі, уваходзілі прадстаўнікі дзевяці праваабарончых арганізацый Беларусі і пяць мінулагодніх лаўрэатаў. Па словах кіраўніцы “Правабарончага альянсу” Людмілы Гразновай, традыцыя ўзнагароджваць найлепшых праваабаронцаў, журналістаў і адвакатаў будзе працягнута і ў наступным годзе.

Журналістам году стаў журналіст Gazeta Wyborcza Андрэй Пачобут, які зараз знаходзіцца пад крымінальным перасьледам і ўтрымліваецца пад падпіскай аб нявыездзе.

Праз скайп-канферэнцыю ён змог віртуальна прысутнічаць на ўласным уганараванні. Ён падзякаваў за ўручэнне гэтай прэміі і адзначыў, што, як і іншыя беларускія журналісты, жадаў бы пісаць зь Беларусі толькі добрыя навіны, але пакуль часта даводзіцца паведамляць пра розныя складаныя рэчы, ня вельмі прыемныя тым, хто хацеў бы бачыць Беларусь дэмакратычнай, разьвітай краінай.

Прэмію “Лепшым адвакатам 2012 году” Аліне Шостак і Альвіны Дрыго ўручала Тамара Сідарэнка, былая адвакатка Уладзіміра Някляева, якая затым была пазбаўленая адвакацкай ліцэнзіі за-за сваёй грамадзянскай пазіцыі. Сідарэнка адзначыла, што абедзьве намінанткі на прэмію —прафесійныя адвакаты, і нават у гэтых умовах, нягледзячы на рызыку страціць прафесію, яны бяруцца абараняць удзельнікаў дэмакратычнага руху і робяць гэта вельмі якасна.


Праваабаронцай году была вылучаная маці асуджанага на
 растрэл за тэракт у метро Ўладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва. Юрыст Беларускага Хельсінскага камітэту Гары Паганяйла, які ўручаў узнагароду адзначыў, што Любоў Кавалёва праявіла вялікую мужнасць, адданасць у змаганні з дзяржаўнай машынай. У адказ Любоў Кавалёва падзякавала за прэмію, паведаміла, што ёй дагэтуль вельмі цяжка, але яна бачыць свой грамадзянскі абавязак у тым, каб дапамагаць іншым у вырашэньні гэтай праблемы.

Перад завяршэннем ўрачыстасцяў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч зачытаў прысутным віншаванне, дасланае з Бабрускай калоніі зняволеным кіраўніком ПЦ “Вясна” Алесем Бяляцкім з Днём правоў чалавека:

“Хацеў бы шчыра павіншаваць усіх калегаў, знаёмых і незнаёмых сябраў з Міжнародным днём правоў чалавека. У гэты дзень мы як ніколі мусім адчуваць супольнасць нашых думак, памкненняў і намаганняў. Мы ўсе – адная сям’я. І высакародныя мэты, закладзеныя ў Дэкаларацыі 64 гады таму, працягваюць быць пуцяводнай зоркай для нас, дзе б і ў якіх умовах бы мы ні жылі!”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства