У Катавіцах адбудзецца акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў

2012 2012-12-10T15:42:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння, у Дзень правоў чалавека, перад Слёнскім універсітэтам у Катавіцах адбудзецца акцыя падтрымкі двух беларускіх палітвязняў: Міколы Статкевіча і Зміцера Дашкевіча. Як паведаміла сакратарка еўрадэпутата Марка Мігальскага Анна Бялас, акцыя праходзіць у рамках ініцыяванай еўрадэпутатам шырокай кампаніі за вызваленне беларускіх палітвязняў.

– Будзем раздаваць улёткі, інфармацыю пра кампанію, будзем заахвочваць студэнтаў, каб рабіць фотапетыцыі і такім чынам выказаць салідарнасць і падтрымку для нашай акцыі. Дадаткова будзем заахвочваць падпісваць петыцыю, якая знаходзіцца на старонцы change.org.

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч адбывае ў калоніі ў Шклове 6-гадовы тэрмін зняволення, а лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў Мазыры. Нібыта за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі яму падоўжаны на год тэрмін зняволення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства