Мікалая Дзядка перавялі ў турму

2012 2012-12-10T15:37:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітвязень Мікалай Дзядок знаходзіцца ў крытай турме № 4 горада Магілёва. Пра гэта Радыё Рацыя паведаміў ягоны бацька, Аляксандр Дзядок. Калі Мікалай быў этапаваны са Шклоўскай калоніі ў Магілёўскую турму і як доўга ён там знаходзіцца, Аляксандру Дзядку невядома. 

- Сёння я тэлефанаваў у Дэпартамент выканання пакаранняў, і мне паведамілі, што Мікалай ужо ў турме № 4 горада Магілёва. Я ператэлефанаваў у турму, там таксама пацвердзілі, што ён знаходзіцца ў іх. Болей ніякай інфармацыі мне не далі. 

4-га снежня ў Шклоўскай калоніі прайшоў закрыты суд, на якім было прынятае рашэнне накіраваць Мікалая Дзядка ў крытую турму за нібыта сістэматычнае парушэнне рэжыму адбыцця пакарання. За час зняволення палітвязень атрымаў больш 20 парушэнняў, палова з якіх звязана з незашпіленымі гузікамі. Аляксандр Дзядок звязвае ціск на ягонага сына з адмовай пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. 

Мікалай Дзядок быў асуджаны па справе анархістаў разам з Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам. Іх абвінавацілі ў арганізацыі антываеннага шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на расійскую амбасаду і цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ды шэраг іншых дзяржаўных і прыватных устаноў. Ніхто сваёй віны не прызнаў. Праваабаронцы лічаць усіх трох палітычнымі вязнямі і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international