Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Рада грамадскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” зацвердзіла тэкст ліста да прэзідэнта з прапановамі наконт святкаваньня 450-годзьдзя з дня нараджэньня канцлера Вялікага княства Літоўскага, аўтара Трэцяга Статута ВКЛ Льва Сапегі

09.02.2007.

Як паведаміў news.vitebsk.cc, Рада грамадскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” прыняла план дзеянняў на 2007 г., сярод якіх мерапрыемствы з нагоды знакавых для Беларусі падзеяў. У прыватнасці, святкаванне 450-годдзя з дня нараджэння канцлера Вялікага княства Літоўскага, аўтара Трэцяга Статута ВКЛ Льва Сапегі. У звароце да кіраўніка дзяржавы ТБМ прапаноўвае аб’явіць конкурс на стварэнне помніка канцлеру ВКЛ і ўсталяваць яго ў адным з гарадоў Беларусі. У якасці прыярытэтных гарадоў прапаноўваюцца Бешанковічы, Нясвіж, Ружаны, Слонім, Ліда і Мінск, якія звязаны з жыццём і дзейнасцю Льва Сапегі.

І калі прэзідэнт раптам задаволіць гэтую просьбу, то, магчыма, месцам ушанавання памяці Сапегі абяруць Бешанковічы. І гэта будзе справядліва, бо вялікі канцлер ВКЛ родам з Віцебшчыны. Ён нарадзіўся 4 красавіка 1557 г. у вёсцы Астроўна, якая цяпер у Бешанковіцкім раёне. Дзяцінства сваё правёў у Нясвіжы, дзе ягоным апекуном і настаўнікам быў князь Мікалай Радзівіл Чорны. Вялікі канцлер быў другім чалавекам у дзяржаве пасля вялікага князя, і гэту пасаду Л.Сапега займаў больш за 30 гадоў. Падрыхтоўку Трэцяга Статута ВКЛ (1588 г.) – а на той час гэта быў самы прагрэсіўны збор права ў Еўропе – Сапега распачаў па даручэнні князя Жыгімонта Вазы. Напрыканцы жыцця палітык праявіў сябе і як таленавіты ваяр, заняўшы пасаду вялікага гетмана. Акрамя таго, ён быў мецэнатам, дапамагаў мастакам і пісьменнікам. А падчас вайны са Швецыяй у 1625-1629 гг. ахвяраваў амаль усю сваю маёмасць на ўтрыманне войска. Пахаваны Леў Сапега ў віленскім касцёле Святога Міхала.

ТБМ таксама прапаноўвае прэзідэнту назваць у гонар Сапегі вуліцы, выдаць мастацкі альбом, правесці навуковую канферэнцыю і ўрокі ў школах, прысвечаныя яму, а таксама надаць асаблівую ўвагу гэтаму выбітнаму грамадскаму дзеячу падчас правядзення чарговых Дзён беларускага пісьменства.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования