Сябра моладзевага руху супраціву “Зубр” Міхаіл Волчак пакараны штрафам у памеры 30 базавых адзінак за ўдзел у акцыі, прысьвечанай Дню Незалежнасьці.

2003 2003-07-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

31 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёну г. Мінску адбыўся суд над сябрам моладзевага руху супраціву “Зубр” Міхаілам Волчакам -- удзельнікам несакцыянаванай акцыі, прысьвечанай Дню Незалежнасьці. М. Волчак абвінавачваўся ў адміністратыўным правапарушэньні, прадугледжаным арт. 167-1 ч.1 КаАП РБ. М. Волчак сваю віну не прызнаў, і судзьдзя ў дадзеным выпадку была павінна дапытаць супрацоўнікаў міліцыі, якія праводзілі затрыманьне, але гэтага не зрабіла. Адзінае, што было зробленае – прагледзеная відэакасета са здымкамі дадзенай акцыі. У выніку Надзея Рэуцкая вынесла М. Волчаку пакараньне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых адзінак.

Прастаўніком Міхаіла Волчака у судзе выступаў юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч. Судзьдзя вельмі доўга разглядала пытаньне аб допуску У. Лабковіча ў якасьці прадстаўніка, а потым пагадзілася дапусьціць у працэс, амежаваўшы ягоныя правы толькі магчымасьцю выступіць у канцы судовага паседжаньня з характарыстыкай правапарушальніка, чым груба парушыла Пастанову Пленума Вярхрўнага суда ад 25 сакавіка 1999 году №1. Дадзеная Пастанова гарантуе права кожнаму правапарушальніку мець свайго прадсьаўніка, які валодае поўным аб’ёмам правоў пры абароне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international