viasna on patreon

Орша: суд задаволіў скаргу назіральнікаў за выбарамі

2012 2012-12-10T14:17:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_orshy.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амаль неверагодная па цяперашніх часах падзея адбылася днямі ў судзе Аршанскага раёна і горада Оршы: задаволена скарга партыйных назіральнікаў на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па фактах аб фальсіфікацыі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Справа адпраўлена на дадатковае расследаванне.

Нагадаем, што праваабаронцы накіравалі ў ГАУС заяву, у якой гаварылася, што на ўчастках № № 18,26,33 ў горадзе Орша былі выяўленыя факты, калі ў спісах выбаршчыкаў, якія пажадалі прагаласаваць дома, была адна лічба, а пры ўскрыцці скрынь бюлетэняў аказвалася іншая, у некалькі разоў большая. Міліцыя адмовіла партыйным назіральнікам ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, таму скарга на дзеянні ГАУС была пададзеная ў суд.

Разгледзеўшы справу, суддзя Пётр Падгол задаволіў скаргу, справа адпраўлена на дадатковае расследаванне па сутнасці парушэнняў, названых ў заяве.

Пракурор Аршанскай гарадзкой пракуратуры Вікторыя Корсак падтрымала патрабаванні, якія змяшчаюцца ў скарзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства