Беларусам замежжа масава адмаўляюць у беларускай візе

2012 2012-12-10T13:53:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Забарона распаўсюджваецца на ўсіх, хто крытычна ставіцца да Аляксандра Лукашэнкі. Нядаўна ў краіну не ўпусцілі Яўгена Вапу і Лену Глагоўскую з Польшчы. Цяпер пад бан трапіў Хведар Нюнька, старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве.

Нюньку адмовілі 6 снежня ў беларускім пасольстве ў Вільні. Запрашала Нюньку Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Нюнька распавёў, што яму патэлефанавалі з пасольства і запрасілі на сустрэчу для атрымання візы, аднак на месцы высветлілася, што адразу могуць выдаць візу толькі на тры месяцы, а для гадавой візы патрэбна прадставіць дадатковыя дакументы, якія б пацвярджалі супрацоўніцтва Таварыства беларускай культуры ў Літве з МГА «ЗБС «Бацькаўшчына». Такія дакументы ён падаў, аднак 6 снежня супрацоўнікі пасольства паведамілі Хведару Нюньку, што ў візе яму адмоўлена.

«Апошні раз я прыязджаў у Беларусь па аднаразовай візе гады два таму», — кажа Хведар Якубавіч. Гэта значыць, у перыяд лібералізацыі, што скончылася Плошчай.

«Адмова ў атрыманні беларускай візы Хведарам Нюнькам разглядаецца намі ў шэрагу адмоваў іншым, таксама ключавым асобам беларускай дыяспары — Яўгену Вапу і Алене Галоўскай, што можа сведчыць ужо пра сістэмны падыход беларускага МЗС. Не ведаем, ці асобы, адказныя за гэтыя рашэнні, да канца асэнсоўваюць наступствы. Мы лічым, што калі гэта ўсвядомленая і сістэмная пазіцыя МЗС, гэта можа прывесці да інспірацыі штучнага падзелу беларусаў замежжа на „сваіх“ і „чужых“. Мы будзем дамагацца перагляду гэтых рашэнняў, якія безумоўна наносяць шкоду беларускаму руху ў замежжы», — цытуе кіраўніцу «Бацькаўшчыны» Алену Макоўскую сайт арганізацыі.

Хведар Нюнька ўзначальвае Таварыства беларускай культуры ў Літве ўжо больш за два дзесяцігоддзі. Гэтая арганізацыя незалежная, а сам Нюнька ўваходзіць у Раду БНР.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international