Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


ТБМ прапанавала амбасадам шэрагу краінаў разгледзець пытаньне наконт выданьня сваёй айчыннай гісторыі на беларускай мове

09.02.2007.

У інтэрвію БелаПАН старшыня ТБМ кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў адзначыў, што цягам доўгага часу жыхары Беларусі вывучалі гісторыю іншых краінаў па расейскамоўных вэрсіях, створаных у Маскве.

“Натуральна, што гэтыя кнігі нясуць на сабе адбітак расейскай культуры і мэнтальнасьці, а часта нават імпэрскай псыхалёгіі. У выніку гісторыя краінаў-суседзяў адлюстроўваецца ня з аўтарскай пазыцыі, а з пункту гледжаньня расейскай гісторыяграфіі”, – падкрэсьліў навукоўца. Разам з тым, паводле ягоных словаў, летась польскі дыплямат Мар’ян Семаковіч, які добра валодае беларускай мовай, падрыхтаваў і выдаў гісторыю Польшчы па-беларуску.

Кіраўніцтва ТБМ прапанавала амбасадарам шэрагу краінаў паўтарыць досьвед польскіх калегаў, перакласьці арыгінальыня гісторыі іхных дзяржаваў на беларускую мову без расейскіх пасярэднікаў. Адпаведныя лісты былі накіраваныя амбасадарам Баўгарыі й Кітаю, вядуцца перамовы з амбасадамі Нямеччыны ды Ізраілю.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования