У Віцебску пікет 10 снежня таксама пад забаронай

2012 2012-12-10T12:34:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/declaration-hr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 снежня віцебскія праваабаронцы хацелі зладіць пікет у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Гэта афіцыйна вызначанае ўладамі месца для правядзення масавых мерапрыемстваў. Але праваабаронцам адмовілі.

Намесніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну  Наталля Ляпёшкіна забараніла праваабаронцам зладзіць пікет.  Прычына забароны пікету ў тым, што  заяўнікі акцыі не заключылі дамоваў на абслугоўванне са службай ЖКГ, паліклінікай і міліцыяй, паведамляе сайт “Віцебскай вясны”.

У тым самым Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў віцебскія дэмакратычныя актывісты вырашылі правесці публічную лекцыю "Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Як выконваюцца палажэнні Дэкларацыі ў Беларусі". Імпрэза таксама запланавана на 10 снежня. Арганізатары падкрэсліваюць, што яны вымушаныя праводзіць мерапрыемства менавіта ў такім фармаце, бо на працягу апошніх двух гадоў раённыя ўлады ні разу не далі дазволу на пікеты або мітынгі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international