Вярхоўны Суд не задаволіў скаргу слонімскай актывісткі БХД

2012 2012-12-10T10:57:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/panasevich-volha-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Панасевіч

Вольга Панасевіч

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь не задаволіў скаргу актывісткі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Вольгі Пансевіч, якую сёлета 12 чэрвеня суддзя суда Слонімскага раёна Іван Ластоўскі па двух адміністратыўных артыкулах – за непадпарадкаванне міліцыі і нецэнзурную лаянку - аштрафаваў на 2 мільёны 500 тысяч рублёў.

Як паведамляла Вольга Пансевіч праваабаронцам, раней яе скаргу не задаволіў Гродзенскі абласны суд.

Нагадаем са слоў пацярпелай, што сёлета, 21 красавіка, на вуліцы Хлюпіна ў Слоніме прыкладна ў 19:30 да яе падыйшлі супрацоўнікі патрульна-паставой службы і прапанавалі праехаць з імі ў аддзел. Жанчына адмовілася. Тады яны сілком скруцілі яе і запіхнулі ў машыну, пры гэтым наносілі ўдары рукамі і нагамі, надзелі кайданкі. Даставіўшы ў аддзел, змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе трымалі трое сутак, збівалі, ставілі ў позу “ластаўкі”.  Жанчына сказала, што будзе абскарджваць такія дзеянні міліцыі. У адказ на гэта 30 траўня Вольгу азнаёмілі са складзенымі на яе двума пратаколамі.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international