viasna on patreon

Улады Наваполацка забаранілі пікет 10 снежня

2012 2012-12-10T11:52:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шасцёра грамадскіх актывістаў прасілі дазвол на правядзенне акцыі, прымеркаванай да ўгодкаў Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Але атрымалі адмову, бо гарадcкія ўлады, як высветлілася, унеслі змены ў пералік месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў. Здарылася гэта амаль год таму, але неяк цішком ад гараджанаў.

Актывісты Антон Ясіновіч, Наталля Валяева, Таццяна Волкава, Яўген Парчынскі, Уладзімір Іваньковіч і Вольга Грыцкевіч меркавалі, што пікет будзе прысвечаны праблеме наяўнасці палітвязняў у Беларусі ды абмеркаванню сучасных эканамічных праблем. Правесці акцыю планавалі на пляцоўцы перад гарадскім Палацам культуры.

Аднак у адмове за подпісам намесніка старшыні Наваполацкага гарвыканкаму Вячаслава Дурнова гаворыцца, што ў адпведнасці з рашэннем выканкаму ад 09.09.2011г. "пляцоўка перад гарадскім домам культуры выключана з месцаў для правядзення пікетавання". Наваполацкія актывісты падкрэсліваюць, што змены ў даўнейшым рашэнні сталі для іх нечаканасцю: пра гэта своечасова не паведамілі грамадзкасці Наваполацка. І на ўвесь досыць вялікі горад засталася ўсяго адна пляцоўка, дзе ўлады дазваляюць збірацца на масавыя мерапрыемствы – каля ўваходу ў гарадскі парк культуры і адпачынку, у якім зімой наведнікаў амаль не бывае, дый простых мінакоў зусім небагата.

Тым не менш, арганізатары падалі заяўку паўторна, пазначыўшы ўжо афіцыйна дазволенае месца і захаваўшы ранейшую мэту акцыі.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства