Дзень правоў чалавека 2012: Мой голас мае значэнне!

2012 2012-12-10T01:45:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrd2012_en_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Дзень правоў чалавека 2012 Арганізацыя Аб'яднаных Нацый звяртае асаблівую ўвагу на права ўдзельнічаць у жыцці грамадства і ў прыняцці палітычных рашэнняў. Пры гэтым падкрэсліваецца асаблівая роля групаў грамадзянскай супольнасці.  

Дзень правоў чалавека (10 снежня) - гэта штогадовая магчымасць ацаніць каштоўнасць правоў чалавека, звярнуць увагу на які-небудзь канкрэтны аспект гэтых правоў і падняць голас у імя таго, каб кожны, дзе б ён ні знаходзіўся, карыстаўся ўсімі правамі чалавека, гаворыцца на вэб-сайце ААН, прысвечаным Дню правоў чалавека 2012.

У гэтым годзе аўтарытэтная міжнародная арганізацыя заклікае аб'яднаць намаганні ў мэтах абароны права быць пачутым.

«Кожны чалавек мае права быць пачутым і ўплываць на прыняцце рашэнняў, якія закранаюць грамадства, у якім ён жыве. Гэта права замацавана ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і цалкам інтэграванае ў міжнароднае права, у прыватнасці ў артыкул 25 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах», - нагадвае ў сваім пасланні з нагоды Дня Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.

Гаворачы аб існуючых пагрозах дэмакратыі, Генсакратар ААН адзначае ўзмацненне ціску і ўсё больш жорсткія абмежаванні ў дачыненні да групаў грамадзянскай супольнасці ў некаторых краінах:

«Прымаюцца законы, канкрэтна накіраваныя на арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія практычна пазбаўляюць іх магчымасці дзейнічаць. Абаронцы дэмакратыі сутыкнуліся з новымі канфрантацыйнымі мерамі. Нас усіх павінна трывожыць такое паслабленне дэмакратыі ...

Энергічна дзеючыя групы грамадзянскай супольнасці з'яўляюцца адным з ключавых фактараў забеспячэння росквіту і нармальнага функцыянавання любой дзяржавы, і Арганізацыя Аб'яднаных Нацый выказвае шкадаванне з нагоды мер, прынятых для таго, каб душыць іх. Таму ў гэты Дзень правоў чалавека Арганізацыя Аб'яднаных Нацый асабліва вылучае права на ўдзел і спадарожныя правы, якія забяспечваюць магчымасць яго рэалізацыі: права на свабоду перакананняў і на іх свабоднае выказванне і права на свабоду мірных сходаў і асацыяцый.

Міжнароднае права сфармулявана выразна: ваш голас мае значэнне незалежна ад таго, хто вы ці дзе вы жывяце. Давайце ж у гэты Дзень аб'яднаем намаганні ў мэтах абароны вашага права быць пачутым».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international