ЛГБТ-супольнасць ізноў спрабуе зарэгістраваць арганізацыю

2012 2012-12-09T20:30:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

8 сьнежня ў Менску прайшоў устаноўчы зьезд ЛГБТ-арганізацыі «Лямбда».


Як паведаміла намесьніца старшыні праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Натальля Манькоўская, мэта ўдзельнікаў зьезду — зарэгістраваць арганізацыю лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендэраў (ЛГБТ).

«Мы хацелі б стварыць такія ўмовы, — зазначыла яна, — каб гэтыя людзі, іх бацькі, сваякі адчувалі сябе паўнацэннай часткай талерантнага грамадзтва. Гэта значыць наша дзейнасьць скіраваная не толькі на супольнасьць ЛГБТ, але і на грамадзтва ў цэлым. Мы маем намер праводзіць асьветніцкую працу, расказваць шырокай грамадзкасьці пра ЛГБТ, пра сэксуальную арыентацыю, пра тое, што гэта не страшна, што гэта не хвароба, не разбэшчанасьць, ня грэх, а варыянт нармальнай чалавечай асобы».

Ужо тройчы актывісты спрабавалі зарэгістраваць сваю арганізацыю ў Беларусі, аднак гэтыя спробы былі безвыніковымі. Па гэтай прычыне ЛГБТ-рух у краіне існуе толькі ў выглядзе нефармальных праектаў.

Арганізацыя «Лямбда» будзе створана як рэспубліканскае маладзёжнае аб’яднаньне. На ўстаноўчы зьезд прыехалі 72 дэлегаты з усіх абласьцей Беларусі і Менску.

Старшынём новай арганізацыі быў абраны Сяргей Андросенка, яго намесьнікам — Максім Дзмітрыеў. Як паведаміў БелаПАН Сяргей Андросенка, дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю арганізацыі будуць пададзены ўжо на наступным тыдні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international