«Ляпіс Трубяцкой» выступіць у падтрымку Алеся Бяляцкага

2012 2012-12-07T21:28:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/0909.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Міхалок, лідар гурта "Ляпіс Трубяцкой"

Сяргей Міхалок, лідар гурта "Ляпіс Трубяцкой"

Падчас канцэрту «Ляпісаў» у Маскве 30 снежня будзе праходзіць акцыя Amnesty International у абарону беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і яшчэ 4 чалавек з Судана, Ірана, Тайваня і ЗША. Гэтая акцыя адбудзецца ў межах Міжнароднага марафону па напісанні лістоў Amnesty International, у якім удзельнічаюць дзясяткі тысяч людзей ва ўсім свеце, паведамляе афіцыйны сайт гурта.

Алесь Бяляцкі - вядомы беларускі праваабаронца і старшыня цэнтра "Вясна". Яго арыштавалі 4 жніўня 2011 і прысудзілі да 4,5 гадоў турэмнага зняволення. Amnesty International упэўненая, што Алеся Бяляцкага пазбавілі свабоды, каб перашкодзіць яму змагацца за правы чалавека ў Рэспубліцы Беларусь. Арганізацыя лічыць яго вязнем сумлення.


Напісаць ліст у абарону Алеся Бяляцкага прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, а таксама выступіць у падтрымку іранскай праваабаронцы Наргез Махамадзі, актывістаў суданскага моладзевага руху «Гірыфна», вязня Гуантанама Хусэйна Альмерфедзі і прысуджанага да смерці тайванца Чыоу Хо-Шуня, можна будзе да і пасля канцэрту ў фае Live Music Hall. З дапамогай такіх лістоў Amnesty International ўдалося дапамагчы тысячам людзей ва ўсім свеце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international