У Брэсце прэзентавалі кнігу, прысвечаную бяспецы журналісцкай працы (фота)

2012 2012-12-07T17:57:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-baj-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выданне мае назоў “У зоне рызыкі” і надрукавана пры дапамозе Міжнароднай федэрацыі журналістаў.

У кнізе разгледжаны практычныя і юрыдычныя аспекты журналісцкай бяспекі, прыведзены парады спецыялістаў у галіне права і псіхалогіі, а таксама высновы саміх журналістаў, якія тычацца выпадкаў, калі ўзнікаюць небяспечныя сітуацыі. Размова ідзе пра пагрозы журналістам, іх затрыманні падчас выканання прафесійных абавязкаў, замахі на асобу і маёмасць прадстаўнікоў СМІ.

У прэзентацыі браў удзел адзін з аўтараў выдання, намеснік старшыні ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец. Акрамя разгляду канкрэтных сітуацый, удзельнікі сустрэчы (а гэта журналісты мясцовых выданняў, а таксама фрылансеры) убачылі фрагменты фільма, дзе асвятлялася дзейнасць фотарэпарцёраў, і абмеркавалі найбольш набалелыя праблемы, з якімі зараз сутыкаюцца тыя, хто робіць фота- і відэаматэрыялы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international