Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Сябар Магілёўскага праваабарончага цэнтру Віктар Сідарэнка ўвайшоў у склад назіральнай камісіі, створанай дзеля кантролю за турмамі ды іншымі рэжымнымі ўстановамі

08.02.2007.

Камісію сфармавала ўправа юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму — згодна з пастановай ураду ад 15 верасьня 2006 году.

Акрамя прадстаўніка Магілёўскага праваабарончага цэнтру ў камісію ўвайшлі сябры яшчэ сямі грамадзкіх аб’яднаньняў, якія аказваюць грамадзянам прававыя ды юрыдычнымі паслугі. Віктар Сідарэнка распавёў Свабодзе: “Мэта нашага ўдзелу ў камісіі — грамадзкі кантроль за дакладным выкананьнем правоў зьняволеных у месцах пазбаўленьня волі. Мы спадзяемся, што наш удзел у камісіі дазволіць зрабіць закрытыя рэжымныя ўстановы больш адкрытымі для грамадзтва. Наш цэнтар распрацаваў праекты палажэньня камісіі й праграмы дзейнасьці. Сябры камісіі прапанавалі мяне на пасаду кіраўніка, аднак начальнік управы юстыцыі заявіў, што кіраўніка, згодна з інструкцыяй, прызначае ўправа”.

На прапанову ўправы юстыцыі кіраўніком камісіі зацьвердзілі старшыню шклоўскага вайскова-патрыятычнага клюбу “Пошук” Сяргея Кірылкіна.

Магілёўскі праваабарончы цэнтар супольна з Беларускім Хэльсынскім камітэтам ад 1999 году актыўна дзейнічае ў асяродку зьняволеных. На просьбу адміністрацыі шклоўскай калёніі праваабаронцы неаднойчы наладжвалі юрыдычныя кансультацыі зьняволеным. У бібліятэкі турмаў і калёніяў Магілёўшчыны праваабаронцы перадавалі кнігі, буклеты, брашуры з тэкстамі міжнародных пагадненьняў, дамоваў, дэклярацыяў, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь.

Варта нагадаць, што ў шклоўскай калёніі сядзіць лідэр незарэгістраванага “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч. Там жа свае пакараньні адбываюць былы кіраўнік магілёўскай філярмоніі, арганізатар фэстывалю “Залаты шлягер” Уладзімер Браілоўскі ды былы кіраўнік беларускага тэлебачаньня Ягор Рыбакоў.

Акрамя шклоўскай калёніі ў Магілёўскай вобласьці турмы ёсьць у Магілёве, Бабруйску, Горках. У Магілёве, Бабруйску і райцэнтрах вобласьці месьцяцца гэтак званыя “хімікі”. У Магілёве “хімію” адбывае Артур Фінькевіч.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования