Група беларускіх інтэлектуалаў выступіла з адкрытым лістом у абарону Мечыслава Яскевіча, актывіста непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў
08.02.2007.
У лісьце адзначана, што 9 лютага ў Горадні адновіцца крымінальны працэс супраць М. Яскевіча. Яго абвінавачваюць у злосным хуліганстве і яму пагражае турма. Падпісанты лічаць справу палітычна матываванай. Яны зьвяртаюцца да генпракурора Пятра Міклашэвіча з заклікам спыніць крымінальны перасьлед М. Яскевіча. Ліст падпісалі 9 асобаў, сярод якіх журналіст Мікола Маркевіч, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, старшыня БХК Тацьяна Процька, паведаміла Радыё Радыё.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








