Гомельскі абласны суд пакінуў у сіле штраф Уладзіміру Сякерку за непадпарадкаванне памежнікам

2012 2012-12-07T12:52:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siakerka-uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Сякерка

Уладзімір Сякерка

7 снежня Гомельскі абласны суд разгледзеў скаргу на рашэнне суду Чыгуначнага раёна Гомеля аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці старшыні абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет» Уладзіміра Сякеркі па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовых асоб). Палітык быў аштрафаваны на 20 базавых велічынь (2 мільёны рублёў).

Справа супраць Сякеркі была распачата пасля таго, калі ён 14 кастрычніка пасля патрабавання памежнікаў адмовіўся пакінуць цягнік Чарнігаў - Гомель, што прывяло да затрымкі транспартнага сродку. Уладзімір Сякерка віну не прызнаў, бо лічыць дзеянні памежнікаў неправамоцнымі і незаконнымі: згодна з артыкулам 17 закона «Аб органах памежнай службы» пры абмежаванні правоў грамадзян супрацоўнік памежнай службы абавязаны растлумачыць, па якіх прычынах адбываецца абмежаванне правоў.

«Я прасіў растлумачыць, але ніхто гэтага не зрабіў. У рапарце было напісана дакладна так: «Выяўлены грамадзянін, які знаходзіўся ў спісах па даручэнні праваахоўных органаў». На судзе я прасіў растлумачыць: якія спісы, хто мяне туды ўнёс, і як з іх выйсці. Але таксама ніхто не адказаў. Яшчэ да суда я пісаў скаргу кіраўніцтву памежнай групы, дзе задаваў тыя ж пытанні, але таксама не атрымаў адказаў», - гаворыць Сякерка.

Пра нейкія «спісы» згадала ў рапарце пры затрыманні палітыка супрацоўніца памежнага атраду, якая напісала, што Уладзімір Сякерка затрыманы як грамадзянін, які «праходзіць па спісах даручэнняў праваахоўных органаў».

Абласны суд не прыняў да ўвагі хадайніцтвы апазіцыянера: ён прасіў далучыць да справы відэазапіс інцыдэнту на мяжы, а таксама апытаць сведак. Але суддзя Аляксей Шамехін заўважыў, што тыя хадайніцтвы трэба было прапанаваць далучыць да справы ў судзе першай інстанцыі. «Як я мог далучыць да справы хадайніцтвы ў раённым судзе, калі я нават не ведаў, за што дакладна мяне выклікалі позвай у суд, і толькі ў судзе азнаёміўся з матэрыяламі справы?» - здзівіўся Уладзімір Сякерка.

Ён плануе абскардзіць рашэнне абласнога суда ў Вярхоўным, і дайсці, калі трэба, і да Камітэту па правах чалавека ААН.

Дарэчы, з праблемамі на беларуска-ўкраінскай мяжы сутыкнулася і сябра партыі «Справядлівы свет» са Жлобіна Ілона Ткачова. 6 снежня яе з сям'ёй пратрымалі на мяжы без тлумачэння прычын сем гадзін, прычым правялі асабісты дагляд і канфіскавалі ноутбук і фотаапарат.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international