“Вясна” заклікае адзначыць Дзень правоў чалавека акцыямі салідарнасці з палітвязнямі

2012 2012-12-07T08:56:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/den-prav-chel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 снежня ўвесь свет  будзе адзначаць чарговыя ўгодкі прыняцця Генеральнай Асамблеяй ААН Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. З 10 снежня 1950 г. гэты дзень адзначаецца як Дзень правоў чалавека.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” канстатуе, што сітуацыя з выкананнем правоў чалавека ў Беларусі застаецца стабільна кепскай. У турмах краіны працягваюць знаходзіцца палітычныя вязні – праваабаронцы, прадстаўнікі палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Улады краіны абмяжоўваюць магчымасць рэалізацыі грамадзянамі краіны  асноўных грамадзянскіх і палітычных правоў і свабод – свабоды мірных сходаў, асацыяцый, выказвання меркавання, удзелу ў кіраванні краінай шляхам удзелу ў свабодных, дэмакратычных і  справядлівых выбарах і інш. Сродкі масавай інфармацыі манапалізаваныя дзяржавай, а незалежныя СМІ і журналісты знаходзяцца пад пастаянным ціскам і пагрозай пераследу. Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе і былым СССР, якая працягвае ўжываць смяротнае   пакаранне ў дачыненні да сваіх грамадзянаў.

Улады Беларусі адкрыта дэманструюць пагарду да міжнародных абавязацельстваў у галіне абароны правоў чалавека, добраахвотна ўзятых дзяржавай у межах ААН і АБСЕ.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца да прадстаўнікоў праваабарончай і ўсёй дэмакратычнай супольнасці краіны з заклікам адзначыць Дзень правоў чалавека шляхам правядзення акцый салідарнасці з палітычнымі вязнямі, а таксама акцыямі, скіраванымі на інфармаванне беларускай грамадскасці аб рэальным становішчы з правамі чалавека ў краіне.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international