Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Гомельскія актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Карняенка, Уладзімер Кацора і Васіль Палякоў зьвярнуліся да абласнога пракурора з заявай

08.02.2007.

Падставай стала нядаўняе прызнаньне Ўладзіслава Міхайлава, які публічна паведаміў пра тое, як яго вэрбаваў КДБ. Актывісты АГП лічаць неправамоцнымі дзеяньні супрацоўнікаў управы КДБ у Гомельскай вобласьці адносна Міхайлава, паведаміла Радыё Свабода.

Як пішуць актывісты, з прычыны “сыстэматычнага ціску й прымусу даваць непраўдзівыя зьвесткі супраць апазыцыйна настроеных грамадзянаў” спадар Міхайлаў летась змушаны быў пакінуць Беларусь. Цяпер ён жыве й вучыцца за мяжой.

У заяве згадваецца, што супрацоўнікі УКДБ ціснулі таксама на актывіста Яўгена Казлова, раней — на Андрэя Толчына, каб схіліць іх да супрацы з КДБ.

Некалькі гадоў таму ў Гомелі ў выніку падобных дзеяньняў супрацоўнікаў КДБ сышоў з жыцьця малады гараджанін Андрэй Зайцаў. На гэта ён указаў у сваёй перадсьмяротнай запісцы.

“Атрыманыя падобным шляхам непраўдзівыя доказы й сьведчаньні, — пішуць у пракуратуру сябры АГП, — ужо цяпер выкарыстоўваюцца дзяржаўнымі друкаванымі й электроннымі сродкамі масавай інфармацыі дзеля разьмяшчэньня ў іх ілжывых і неправераных матэрыялаў пра апазыцыйна настроеных грамадзянаў Гомельшчыны. Мы ня можам выключаць, што на падставе атрыманых такім шляхам сьведчаньняў ужо заўтра супраць нас могуць быць сфабрыкаваныя больш сур’ёзныя абвінавачаньні”.

Актывісты АГП просяць пракурора Гомельскай вобласьці правесьці праверку й даць прававую ацэнку дзеяньням невядомых людзей у цывільным, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ у Гомельскай вобласьці.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования