Аляксей Паўлоўскі зняў копію матэрыялаў судовай справы толькі пасля запісу ў кнігу скаргаў

2012 2012-12-06T15:29:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paulouski_aliaksej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Паўлоўскі, актывіст незалежнага прафсаюза РЭП

Аляксей Паўлоўскі, актывіст незалежнага прафсаюза РЭП

Дагэтуль суддзя Ленінскага раёна Магілёва Юлія Трапыніна не дазваляла яму гэта зрабіць.

“Яна наклала сваю візу на маю заяву, дзе пазначыла, што не дазваляе фатаграфаваць дакументы, нібыта можна толькі прачытаць іх і ўсё, - распавядае Аляксей Паўлоўскі. З такім непрафесіяналізмам я яшчэ не сутыкаўся – дагэтуль усе суддзі давалі дазвол фатаграфаваць матэрыялы судовых спраў і не было ніякіх праблем”.

Актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП лічыць, што прычына забароны зрабіць копію матэрыялаў справы ягонай цяжбы з Магілёўскім домабудаўнічым камбінатам звязаная з тым, што суддзя Юлія Трапыніна баіцца таго, што ў абласным суддзе прынятае ёй рашэнне можа быць адменена.

“Падчас суду Юлія Трапыніна не задаволіла ні аднаго з маіх хадайніцтваў - не быў дапушчаны ў якасці прадстаўніка ад незалежнага прафсаюза РЭП праваабаронца Барыс Бухель. Не былі выкліканы ў суд сведкі, якія падпісалі пратакол працоўнага сходу аб нязгодзе майго працаўладкавання, было адмоўлена ў прадастаўленні адказчыкам арыгінала пратаколу гэтага сходу, таксама не быў прадастаўлены штатны расклад прафесіі муляраў гэтай будаўнічай арганізацыі. Яна, верагодна, разумее, што хадайніцтвы павінны былі быць задаволены, і вось такімі сваімі дзеяннямі замінае ў падрыхтоўцы касацыйнай скаргі ў Магілёўскі абласны суд”, - кажа Аляксей Паўлоўскі.

Нагадаем, што Аляксей Паўлоўскі чатыры разы спрабаваў працаўладкавацца па накіраванні цэнтра занятасці на Магілёўскі домабудаўнічы камбінат у якасці муляра 5-га разраду. Два разы яму адмовілі з-за таго, што арганізацыі не былі патрэбны муляры з такім разрадам, а патрабаваліся спецыялісты з 6-м. Яшчэ два разы прафсаюзнаму актывісту адмовілі ў працаўладкаванні “праз нязгоду калектыва”. Такі запіс быў зроблены супрацоўніцай аддзелу кадраў ДБК у накіраванні цэнтра занятасці.

Аляксей Паўлоўскі ўбачыў у нежаданні ДБК яго працаўладкоўваць працоўную дыскрымінацыю і звярнуўся ў суд. Праз суд ён хацеў ўладкавацца на працу ў ДБК і спагнаць з яго суму ў памеры амаль 21 мільён рублёў за вымушаны прагул з моманту першай спробы працаўладкавання. Суддзя Юлія Трапыніна пазоў прафсаюзнага актывіста не задаволіла.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international