На Гарадзеншчыне з настаўнікаў пачалі ствараць дружыны для патруляваньня вуліц

2007 2007-02-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па зьвестках Еўрапейскага радыё для Беларусі, школьных настаўнікаў прымушаюць „патруляваць” вуліцы сваіх населеных пунктаў. Адпаведнае распараджэньне прынята адзьдзелам адукацыі райвыканкаму.

"Дзяжурства” арганізавана ў дзьве змены — з 10.00 да 15.00 і з 15.00 да 20.00 кожную суботу. Настаўнікі павінны назіраць за сваімі вучнямі на тэрыторыі, якую абслугоўвае школа. У адзьдзеле адукацыі паведамілі, што акцыя мае на мэце прафілактыку правапарушэньняў сярод падлеткаў і павінна засьцерагчы школьнікаў ад ужываньня алкаголю і тытуню.

Самі настаўнікі аптымізму кіраўніцтва не падзяляюць і бачаць сваю місію у наступным: „Хадзіць па вуліцы і сачыць, каб дзеці ня пілі піва, а сядзелі дома з бацькамі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international