Марафон пісання лістоў ў Беларускім Доме ў Варшаве

2012 2012-12-06T12:08:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vielaruski-dom-uwarshawe.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8-9 снежня ў Беларускім Доме ў Варшаве пройдзе XIII Марафон пісання лістоў Amnesty International. Падчас марафону на працягу 24 гадзін актывісты будуць  пісаць лісты ў абарону канкрэтных асобаў або групаў асоб, чые правы былі парушаныя. Ліст можа напісаць любы, хто выступае супраць парушэння правоў чалавека.


У гэтым годзе падчас марафону таксама можна будзе напісаць ліст у абарону палітвязня Алеся Бяляцкага, праваабаронцы з Беларусі, старшыні праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека.
Таксама можна будзе выказацца супраць смяротнага пакарання ў Тайвані, спыніць прымусовае высяленне, а таксама падтрымаць маладых актывістаў з руху Гірыфна з Судану, - паведамляе сайт Беларускага дому.

Сардэчна запрашаем 8 снежня а 12.00 у Беларускі Дом у Варшаве (ul. Wiejska 13/3, Варшава). Будзем разам пісаць лісты на працягу сутак!


Прыходзь! Напішы ліст!

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international